Днямi ў Мiнск прыбыў кiраўнiк Службы знешняй разведкi Расii Сяргей Нарышкiн. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасцi размова ў тым лiку iшла аб канструктыўным супрацоўнiцтве спецслужбаў дзвюх дзяржаў. Пратакольная частка, даступная для журналiстаў, была досыць кароткай, але, як ёмiста ацанiў кiраўнiк дзяржавы яе сутнасць — такiя сустрэчы даюць магчымасць зверыць гадзiннiкi i параiцца па некаторых пытаннях, паглядзець на перспектыву i ацанiць, як узаемадзейнiчаць далей.
Пра тое, што i чаму апынулася ў фокусе ўвагi падчас сустрэчы Прэзiдэнта i кiраўнiка СЗР РФ, распавялi эксперты.
На пагрозы — вымушаныя рэагаваць
Падрабязнасцямi сустрэчы па яе завяршэннi з журналiстамi падзялiўся сам Сяргей Нарышкiн.
Ён адзначыў, што ў выпадку агрэсii з боку НАТА ў дачыненнi да Саюзнай дзяржавы першымi пацерпяць нашы агрэсiўныя суседзi. Трэба сказаць, што прэзiдэнт Польшчы Анджэй Дуда пракаментаваў гэтую заяву, назваўшы яе «школай савецкай дэзiнфармацыйнай прапаганды». Тэму бяспекi на межах Саюзнай дзяржавы ў эфiры ток-шоу «Буднi» на «Альфа Радыё» пракаментаваў дэкан факультэта журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, палiтолаг Аляксей Бяляеў.
Польскiя ўлады самi палохаюць сваё насельнiцтва нейкай мiфiчнай пагрозай з усходу, звярнуў увагу аналiтык:
— Яны самi заяўляюць, што iм неабходна мiлiтарызавацца. Пра гэта казаў i Сяргей Нарышкiн, што Польшча плануе ўсталяваць 2 мiльёны мiн на мяжы з Беларуссю. I мы ведаем пра нядаўняе рашэнне Польшчы i трох краiн Балтыi (Лiтвы, Латвii i Эстонii) аб выхадзе з Атаўскай Канвенцыi аб забароне супрацьпяхотных мiн.
Эксперт перакананы: яны вiдавочна збiраюцца мiнiраваць сваё памежжа:
— Iдуць размовы i прамыя дзеяннi па мiлiтарызацыi ўсходняга флангу НАТА, калi нямецкiя i амерыканскiя войскi з шырокай душой запрашаюць у Лiтву, нягледзячы на тое, што там у балоце ўтапiлi чатырох амерыканскiх вайскоўцаў. Пасля гэтага цяперашнi мiнiстр абароны Лiтвы заявiла, маўляў, яны гатовыя прыняць яшчэ больш амерыканскiх вайскоўцаў.
На думку Аляксея Бяляева, гэта прагучала двухсэнсоўна:
— Але, з iншага боку, у iх там пашыраецца iнфраструктура, будуюцца палiгоны, для гэтага хочуць рассяляць людзей. Польшча на мяжы з Беларуссю павялiчвае колькасць ударных войскаў, збiраецца там размяшчаць танкавыя брыгады, плюс уся гэтая вакханалiя з пераўзбраеннем, закупкай амерыканскiх i паўднёвакарэйскiх танкаў, сучасных самалётаў, павелiчэннем войска. Гэта значыць цалкам дакладна — нас гэтыя пагрозы палохаюць.
Адсюль абсалютна лагiчна выглядаюць дзеяннi з нашага боку — у адказ гучыць, што ў нас ёсць Саюзная дзяржава, падпiсаныя сумесныя пагадненнi аб абароне гэтай прасторы. У якасцi прыкладу аналiтык прывёў нядаўнi саюзны дагавор аб бяспецы, якi фактычна фiналiзаваў стварэнне адзiнай сiстэмы абароны:
— У нас цяпер размяшчаецца тактычная ядзерная зброя, якую нам не хацелася ўводзiць, але давялося, таму што ў наш бок iдуць пастаянныя пагрозы. I пасля гэтага заяўляць пра тое, што расiйскiя i беларускiя ўлады i спецслужбы робяць неадэкватныя заявы, — гэта верх бiпалярнага разладу.
У сувязi з гэтым Беларусi i Расii неабходна ўзмацняць узаемадзеянне па лiнii спецслужбаў, лiчыць палiтолаг:
— Сяргей Нарышкiн прыязджаў не толькi перагаварыць з нашым прэзiдэнтам, але i прыняць удзел у сумеснай калегii СЗР РФ i КДБ Беларусi, дзе былi агучаны сур’ёзныя асцярогi з-за пагроз i прапанаваны спосабы процiдзеяння iм.
Бачым, што нам даводзiцца ўмацоўваць нашу абарону, бяспеку на фоне таго, што адбываецца на нашых заходнiх межах. Недвухсэнсоўная заява Сяргея Нарышкiна пра тое, што першымi пацерпяць тыя краiны НАТА, якiя знаходзяцца на мяжы з намi, калi яны паспрабуюць перасекчы рысу, — гэта не пагроза, а папярэджанне, якое зыходзiць з рэальнасцi. Ён сказаў, што i астатнiм дастанецца. Гэта значыць: не трэба думаць, што хтосьцi там, знаходзячыся ў Лондане, Парыжы, Берлiне, будзе адчуваць сябе ў бяспецы ў выпадку пачатку поўнамаштабнай агрэсii. Дастанецца ўсiм, а вось тым, хто знаходзiцца блiжэй да нас, дастанецца больш. I гэта яны павiнны разумець, калi вядуць свае агрэсiўныя дзеяннi, развязваюць некантраляваную гонку ўзбраенняў, запрашаюць сюды замежных вайскоўцаў.
У прыклад ён прывёў сiтуацыю ў Лiтве:
— У лiтоўскай Канстытуцыi прапiсана, што на iх тэрыторыi не можа быць замежных войскаў. Кажучы пра нямецкiя, яны падвязваюць гэта з тым, што Лiтва — член Еўрасаюза. Хоць гэта не адмяняе дзяржаўнага суверэнiтэту. У Лiтве павiнны быць iх дзяржаўныя войскi. Але што там робяць амерыканскiя войскi? ЗША не з’яўляецца членам Еўрасаюза. Гэта абсалютна суверэнная дзяржава, якая знаходзiцца па iншы бок Атлантыкi. Што яны робяць у Лiтве? Парушаюць Канстытуцыю гэтай дзяржавы па просьбе iх жа ўрада. I гэта як раз самае яркае сведчанне дзеянняў, якiя накiраваны на тое, каб бударажыць i нас у тым лiку, каб ствараць пагрозу. I мы на гэта вымушаныя рэагаваць.
Адэкватнае рэагаванне на выклiкi
З гэтым цалкам салiдарны старшыня Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў, член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Аляксандр Гарошкiн, якi адзначае, што ў ходзе сустрэчы ў Палацы Незалежнасцi было падкрэслена аб важнасцi i неабходнасцi цеснага ўзаемадзеяння памiж спецслужбамi нашых краiн, па процiдзеяннi эскалацыi, якая ўзмацняецца паблiзу нашых гранiц з боку блока НАТА.
— Асаблiва ў гэтым шчыруюць лiдары Прыбалтыйскiх дзяржаў, якiх Чырвоная армiя вызвалiла ад фашызму, — заўважае ён. — Гэта блюзнерства, асаблiва ў час 80-годдзя Вялiкай Перамогi. Замест таго, каб ваяваць з помнiкамi савецкiм воiнам, можна прапанаваць гэтым прыбалтыйскiм «актывiстам» для асвяжэння гiстарычнай памяцi перамясцiцца ў лесапалосы Украiны, у зону баявых дзеянняў, i ўжо там даказваць сваю баявiтасць, не валодаючы нi эканамiчнымi рэсурсамi, нi баяздольным войскам.
Вынiкi сустрэчы даюць дакладна зразумець правакатарам накшталт Польшчы i краiн Балтыi, што яны пацерпяць першымi ў выпадку агрэсii супраць Саюзнай дзяржавы.
Як звяртае ўвагу старшыня Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Генадзь Лепяшко, моцная Саюзная дзяржава Беларусi i Расii не задавальняе калектыўны Захад.
— ЗША i iх саюзнiкi па НАТА прыкладаюць сур’ёзныя намаганнi для недапушчэння ўмацавання брацкiх адносiн памiж нашымi народамi, — канкрэтызуе ён. — У СМI ўкiдваюцца шматлiкiя фэйкi i адкрытая хлусня. Няўзброеным вокам бачна iмкненне любымi шляхамi разбурыць Саюзную дзяржаву. Прычым гэта робiцца на фоне ваеннай прысутнасцi НАТА, якая не спыняецца, а толькi нарошчваецца каля межаў Саюзнай дзяржавы. Узнiкаюць новыя выклiкi i пагрозы нацыянальнай бяспецы Беларусi i Расii.
Па словах дэпутата, прыезд кiраўнiка Службы знешняй разведкi ў Мiнск, яго сустрэча з Прэзiдэнтам Беларусi i ўдзел расiйскай дэлегацыi ў сумеснай калегii КДБ Рэспублiкi Беларусь i СЗР Расiйскай Федэрацыi ў якi раз пацвярджае, што дакументы, прынятыя ў рамках Саюзнай дзяржавы (Канцэпцыя бяспекi i Дагавор аб гарантыях бяспекi) — гэта не проста гарантыя аб намерах.
— Iдзе пастаянны абмен iнфармацыяй, плануюцца i праводзяцца канкрэтныя сумесныя мерапрыемствы па адэкватным рэагаваннi на выклiкi, якiя ўзнiкаюць, — адзначае ён. — Рэальнасць сённяшняга дня патрабуе канцэнтрацыi намаганняў, неардынарных рашэнняў, хуткасцi i дакладнасцi рэакцый, бо пытаннi нацыянальнай бяспекi iграюць ключавую ролю ў забеспячэннi жыццядзейнасцi дзяржаў.
Трэба звяраць гадзiннiкi
Палiтолаг Андрэй Лазуткiн у эфiры тэлеканала СТБ адзначыў, што такiя сустрэчы ў Палацы Незалежнасцi не застаюцца без увагi нашых апанентаў:
— Важна, як гэта адпрацоўвае працiўнiк. Яны гэта прывязваюць да чаго? Да вучэнняў «Захад» i да таго, што будзе наступ на Кiеў. Зяленскi i ўся машына, якая ўключае дэмпартыю ЗША, Еўрасаюз, рыхтуюцца працягваць вайну. Для гэтага патрэбна нейкая пастаянная нагода: вось, пасунуўся гарызонт ужо да восенi, калi будуць вучэннi, вось тады ўжо Расiя дакладна нападзе. I яны адпрацоўваюць iнфармацыйна.
На яго думку, хто б заўтра нi прыехаў у госцi ў Палац Незалежнасцi, гэта ўсё роўна будзе чапляцца да Захаду:
— Кожны дзень, кожны тыдзень, кожны месяц. Таму што Вярхоўная рада Украiны збiраецца падаўжаць ваеннае становiшча ў краiне. Значыць, гэта прыкладна будзе да канца жнiўня, я так разумею, па месяцах. А далей у iх будзе чаканы наступ на Кiеў. Значыць, гэта зноў падстава, каб яго падоўжыць i не праводзiць выбары.
Андрэй Лазуткiн звяртае таксама ўвагу на даверны характар размовы, якая адбылася у Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiком СЗР Расii:
— Зносiны даверныя, гэта прагучала некалькi разоў па каментарыях, якiя былi потым. Зразумела, што нам таксама ёсць што расказаць. Возьмем Украiну, напрыклад. Калi гаворка iдзе пра складаныя працэсы, напрыклад, пра перамовы, якiя будуць, не будуць, якiя закранаюць памежжа, што там будзе адбывацца. Трэба спраўджваць гадзiннiкi па гэтых рэчах.
Генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Фармацыя», член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Людмiла Сапега канстатуе, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з кіраўніком Службы знешняй разведкi Расii Сяргеем Нарышкiным — яркi доказ паспяховага ўзаемадзеяння спецслужбаў Саюзнай дзяржавы, якое паспяхова развiваецца на аснове агульных падыходаў у розных сферах: палiтычнай, эканамiчнай, ваенна-стратэгiчнай.
Сенатар звяртае ўвагу на словы Сяргея Нарышкіна аб тым, што ў выпадку нападу на Саюзную дзяржаву з боку Паўночнаатлантычнага альянсу шкода будзе нанесена ўсяму блоку НАТА.
— Каб гэтага не дапусцiць, як сказаў наш Прэзiдэнт, спецслужбам Расii i Беларусi неабходна зверыць гадзiннiкi i дзейнiчаць на апярэджанне, — падкрэслiвае парламентарый. — Так, як спрацавалi нядаўна нашы мытнiкi i пагранiчнiкi, якiя не прапусцiлi на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы амаль паўтоны смяротнага грузу. Чым выратавалi дзясяткi, калi не сотнi чалавечых жыццяў. Упэўнена, аб гэтым таксама iшла размова ў ходзе даверлiвай гутаркi беларускага Прэзiдэнта з кіраўніком СЗР Расii.