Top.Mail.Ru

«Нам ёсць куды імкнуцца»: Турчын — аб узаемадзеянні з Узбекістанам

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з дэлегацыяй Узбекістана


На сустрэчы ва ўрадзе, якая прайшла сёння, 13 кастрычніка, ішла размова аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана.

— Мы рады вітаць дэлегацыю Рэспублікі Узбекістан у Мінску. У канцы верасня мы з паважаным Абдулой Нігматавічам Арыпавым (прэм’ер-міністрам Узбекістана. — Заўв. аўт.) дамовіліся вырашаць усе пытанні хутка і без лішніх затрымак, і ваш візіт таму пацвярджэнне, — адзначыў Аляксандр Турчын і растлумачыў чаму. — Літаральна ў пятніцу мы з ім стэлефанаваліся, і вы тут. 

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што для нашай краіны Узбекістан з’яўляецца стратэгічным партнёрам:

— Але, аналізуючы лічбы нашага ўзаемнага тавараабароту, хачу сказаць — нам ёсць куды імкнуцца. Інтэнсіўна ідзе наша супрацоўніцтва, і я магу з задавальненнем адзначыць рост тавараабароту ў бягучым годзе. Але лічбы, вядома, нам трэба павялічваць.

Аляксандр Турчын дадаў, што сёння супрацоўніцтва Беларусі з Узбекістанам праходзіць не толькі ў фармаце гандлю, але і ў тым ліку — у фармаце ўзаемных інвестыцый.

— Нашы бізнесмены актыўна ідуць і інвестуюць у вашу краіну, — акцэнтаваў увагу Прэм’ер-міністр. 

Ён прывёў у прыклад шэраг буйных праектаў, у ліку якіх — будаўніцтва прадпрыемства па перапрацоўцы мяса птушкі, швейнае прадпрыемства, якое сёння функцыянуе ў Рэспубліцы Узбекістан. 

— Інтэнсіўна ідзе ўзаемадзеянне на розных палях супрацоўніцтва: жаночы форум (III Беларуска-Узбекскі жаночы бізнес форум. — Заўв. аўт.), які адбыўся сёлета ў Віцебску, і міжурадавая камісія, якую Юрый Вітольдавіч (Шулейка, намеснік Прэм’ер-міністра. — Заўв. аўт.) праводзіў у Мінску. Таму двухбаковая работа ідзе актыўна і інтэнсіўна, — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю