Top.Mail.Ru

«Нам зайздросцяць чорнай зайздрасцю». Кавальчук аб выбудаванай сістэме падрыхтоўкі спартсменаў у Беларусі

Многія краіны зайздросцяць Беларусі чорнай зайздрасцю, таму што тут не развалілі савецкую сістэму ў спартыўнай галіне, а, наадварот, захавалі яе і ўмацавалі, падкрэсліў міністр спорту Сяргей Кавальчук на сустрэчы са спартыўным актывам Гомеля і рэгіёна ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, перадае БелТА.



У Беларусі на дзяржаўным узроўні выбудавана сістэма падрыхтоўкі спартсменаў, акцэнтаваў кіраўнік ведамства. «І ў гэтай сістэме кожны механізм, кожны элемент з’яўляецца важным звяном, пачынаючы ад адбору таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак у спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы. Далей за гады навучання ў вучылішчах алімпійскага рэзерву мы павінны іх адшліфаваць і зрабіць з іх спартсменаў вельмі высокага ўзроўню. Менавіта гэта звяно — важнейшы элемент у падрыхтоўцы спартсменаў», — адзначыў ён.

«Многія краіны нам зайздросцяць чорнай зайздрасцю, таму што мы не развалілі савецкую сістэму ў спартыўнай галіне, а, наадварот, яе захавалі і прымножылі, зрабілі яшчэ лепшай. А фінансаванне прама прапарцыянальна рэзультатыўнасці па ўсіх відах спорту», — адзначыў міністр.


Сяргей Кавальчук ацаніў базу падрыхтоўкі юных спартсменаў у Гомелі. «Умовы выдатныя. Так, ёсць шурпатасці, але пры правільным падыходзе ўсё вырашальна. Бачу цікавасць і ўвагу кіраўніцтва вобласці да гэтай тэмы. Штогод у Гомельскай вобласці адкрываюцца новыя спартыўныя аб’екты, праводзіцца рэканструкцыя існуючых. У добрым стане ў нас у рэспубліцы знаходзяцца практычна ўсе аб’екты — ад спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ да вучылішчаў алімпійскага рэзерву і цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі», — акцэнтаваў ён.

Кожны год спартыўная інфраструктура прырастае. Кіраўнік ведамства прывёў некалькі лічбаў. У краіне 8 крытых «дуцікаў» для футбола з поўнаразмернымі палямі са штучным пакрыццём. Яны ёсць у кожным абласным цэнтры. Таксама ёсць або будуюцца 50-метровыя басейны. Акрамя таго, у краіне — 48 лядовых арэн, дзякуючы чаму з’яўляюцца добрага ўзроўню хакеісты, адзначыў ён. Цікавасць да гэтага віду спорту расце ўсё больш імкліва — на некаторыя матчы — аншлагі.

«Для развіцця мастацкай гімнастыкі, веласіпеднага спорту, фрыстайла і іншых відаў спорту створаны выдатныя ўмовы, пра якія яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў не маглі і марыць. Дзяржава ўкладвае сур’ёзныя рэсурсы, адпаведна і ў нас — адказнасць перад краінай. Мы павінны паказваць рэзультаты на рознага ўзроўню стартах — рэспубліканскіх, міжнародных і сусветных», — засяродзіў увагу міністр спорту. Як прыклад ён прывёў поспех беларусаў на чэмпіянаце па скачках на батуце і ў іншых відах спорту.


Кіраўнік ведамства таксама сказаў аб таленавітых хлопчыках і дзяўчынках у агульнаадукацыйных школах, педагогі якіх выяўляюць і дапамагаюць развівацца юным зорачкам спорту. Ён прапанаваў паспрабаваць запрашаць на мясцовыя старты і школьнікаў, якія падаюць надзеі, нараўне з выхаванцамі СДЮШАР.

Таксама Сяргей Кавальчук адзначыў узровень развіцця галіны ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне. У гэтым месяцы ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Дошкі гонару Міністэрства спорту. Сярод лепшых — упраўленне спорту Гомельскага аблвыканкама і Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. «Гэта заслуга і ўклад усяго рэгіёна», — рэзюмаваў ён, нацэліўшы калектывы на далейшыя поспехі і высокія вынікі па падрыхтоўцы спартсменаў вышэйшай пробы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю