Top.Mail.Ru

Намеснік дырэктара прадпрыемства ў Баранавіцкім раёне абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў 484 тысячы рублёў і махлярстве

Баранавіцкая міжраённая пракуратура падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага жыхара — яму інкрымінаваны атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры і махлярства.

Як паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, устаноўлена, што абвінавачваны з'яўляўся намеснікам дырэктара аднаго з прадпрыемстваў рэгіёна. Ён на працягу шасці гадоў атрымаў ад прадстаўнікоў замежнага індывідуальнага прадпрымальніка хабар у асабліва буйным памеры — на агульную суму больш за 484 тысячы рублёў. Грашовыя сродкі перадаваліся за садзейнічанне ў забеспячэнні паставак прадукцыі прамысловай вытворчасці ў адрас гэтага прадпрымальніка.

Акрамя таго, гэта асоба шляхам падману, на падставе выезду ў службовую камандзіроўку ў Маскву, паехаў у Чалябінск па чарговую порцыю «падзяк». У якасці камандзіровачных расходаў ім было атрымана ад прадпрыемства больш як 3,3 тыс. рублёў.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч. 1 і ч. 3 арт. 430, ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў 6 месяцаў са штрафам у памеры 2 000 базавых велічынь (90 тыс. рублёў) і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, юрыдычна значных дзеянняў, тэрмінам на 5 гадоў.

На карысць прадпрыемства спагнана кампенсацыя маёмаснай шкоды па суме камандзіровачных расходаў.

Таксама ў адпаведнасці з заканадаўствам была прыменена спецыяльная канфіскацыя грашовых сродкаў, здабытых злачынным шляхам.

Прыгавор у законную сілу пакуль не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю