Top.Mail.Ru
291

НАН аб'явіла конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння ў дзяржпраграмы на 2026—2030 гады

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2026—2030 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.



Пералік такіх дзяржпраграм зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2025 года № 555. У яго ўвайшло 12 дзяржпраграм. Сярод іх — «Энергафізічныя сістэмы і тэхналогіі», «Хімічныя працэсы і тэхналогіі», «Геномныя, малекулярныя і клеткавыя тэхналогіі» («Геном, малекула і клетка»), «Інтэлектуальныя інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі, бяспека чалавека, грамадства і дзяржавы», «Фатоніка і мікраэлектроніка», «Механіка, машынабудаванне, рабатызаваныя, беспілотныя і інтэлектуальныя сістэмы».

У пералік уключаны таксама дзяржпраграмы «Сучаснае матэрыялазнаўства, перспектыўныя матэрыялы і новыя тэхналогіі», «Рацыянальнае прыродакарыстанне», «Міждысцыплінарныя і сінергетычныя даследаванні» («Канвергенцыя-2030»), «Інавацыі ў АПК», «Эксперыментальная медыцына і медыцынскія біятэхналогіі», «Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці». 

Інфармацыю аб мэтах праграм, што фарміруюцца, парадку конкурснага адбору, а таксама формах заявачных дакументаў па заданнях дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў можна атрымаць у галаўных арганізацыях-выканаўцах адпаведных праграм, названых у пераліку, а таксама на сайце НАН


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю