Top.Mail.Ru
73

НАН Беларусі і Аман дамовіліся аб правядзенні конкурсу сумесных навуковых праектаў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і ўпраўленне па даследаваннях і інавацыях Султаната Аман падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве і правядуць конкурс сумесных навуковых праектаў. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова са старшынёй Упраўлення па даследаваннях і інавацыях Амана Сайфам Абдулой Аль-Хадабі, паведамляе БелТА.



Сяргей Шчарбакоў падкрэсліў, што Акадэмія навук зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Аманам. Сярод прыярытэтных напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, — штучны інтэлект, робататэхніка, біятэхналогіі, апрасненне вады, ачыстка сцёкаў, машынабудаванне і сельская гаспадарка. Дарэчы, гэтыя прыярытэты лягуць у аснову пагаднення аб супрацоўніцтве.

Сярод найбольш значных праектаў аманскі бок адзначыў стварэнне робата для збору фінікаў — адной з найважнейшых і складаных для збору сельскагаспадарчых культур не толькі Амана, але і ўсяго рэгіёна.

Візіт намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым у Маскат (Аман) праходзіць з 1 па 2 красавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю