Па выніках перагавораў бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне фарміравання сумеснай беларуска-расійскай групы.
Дэлегацыя дзяржкарпарацыі «Расатам» на чале з саветнікам генеральнага дырэктара Рыгорам Рапотам наведала Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.
У ходзе сустрэчы дэлегацыі са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Каранікам абмеркаваны механізмы пашырэння ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі ў галіне ізатопных тэхналогій, электрамабіляў, перапрацоўкі адходаў, беспілотнай тэхнікі, матэрыялазнаўства, накапляльнікаў энергіі і інш.
Па выніках перагавораў бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне фарміравання сумеснай беларуска-расійскай групы (НАН Беларусі — дзяржкарпарацыя «Расатам») для разгляду прапаноў па развіцці супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі ў бліжэйшы час візіту дэлегацыі Акадэміі навук у «Расатам».