Top.Mail.Ru

Наперакор гадам. Харанека пабіў чарговы сусветны рэкорд

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў чарговы сусветны рэкорд, паведамляе БелТА.

На турніры ў Мінску Харанека пабіў найвышэйшае сусветнае дасягненне ў рускім жыме ва ўзроставай групе 65-69 гадоў. Са становішча лежачы ён дзесяць разоў падняў штангу вагой 100 кг. Паволе слоў рэкардсмена, пасля вясенняга этапу Кубка свету ён папраўляўся, лячыў траўмы, а таксама адзначыў сваё 65-годдзе.

«Вельмі рады, што выступіў дастойна і ўстанавіў рэкорд на турніры памяці легендарнага разведчыка-франтавіка Генадзя Юшкевіча. Наступны старт у бягучым годзе намечаны на канец верасня — планую ўстанавіць новае дасягненне ў беларускім гіравым жыме з гірай вагой 32 кг. Цяпер мой рэкорд у гэтай дысцыпліне — 84 пад’ёмы», — расказаў ён. У актыве Вячаслава Харанекі ўжо больш за 190 сусветных рэкордаў у розных сілавых відах спорту.

У сённяшнім фестывалі сілавых відаў спорту прынялі ўдзел больш за 200 атлетаў з Беларусі, Казахстана і Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю