Урачысты сход правёў кіраўнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Аляксандр АСТРЭЙКА. Былі адзначаны супрацоўнікі і работнікі ВНУ, якія дасягнулі значных вынікаў у навуковай дзейнасці.
Асабліва цёпла павіншавалі жанчын-навукоўцаў:
— Вы — кандыдаты навук, навуковыя супрацоўнікі, таленавітыя маладыя спецыялісты. Вашы дасягненні і інтэлектуальны патэнцыял — гэта неад’емная і магутная частка беларускай навукі. Вы бліскуча спалучаеце навуковую строгасць, творчы пошук, глыбокія веды і дзіўную шматграннасць, паспяхова рэалізуючы сябе і ў прафесіі, і сям’і, — адзначыў Аляксандр Астрэйка.
Дарэчы, Акадэмія МУС ажыццяўляе даследаванні ў розных сферах, у тым ліку ў кібербяспецы і кіраванні. У мінулым годзе яе выкладчыкамі было выдадзена 7 манаграфій і 178 навуковых артыкулаў. У 2025 годзе завяршыліся паўнамоцтвы савета па абароне дысертацый, у якім з 2006 года была абаронена 101 дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, і ўжо пры ВНУ створаны доктарскі савет па абароне дысертацый.

Ведамасныя ўзнагароды атрымалі прафесар кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта Валерый Ананіч, начальнік навукова-педагагічнага факультэта палкоўнік міліцыі Віталь Радаман і намеснік начальніка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта крымінальнай міліцыі маёр міліцыі Арцём Мартынаў.
Аміна НАЗАРАВА
Фота: прэс-служба Акадэміі МУС