У Эстоніі ў ліпені нарадзіліся ўсяго 783 дзіцяці, што амаль на 10 % менш, чым у ліпені мінулага года, паведамляюць эстонскія СМІ.
У цэлым за студзень-ліпень гэтага года нарадзіліся 5057 дзяцей, што на 5,2 % менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.
У першым квартале зніжэнне нараджальнасці склала каля 2 %, а ў красавіку — ліпені падзенне паскорылася да 7,5 %.
Летась у Эстоніі быў абноўлены антырэкорд нараджальнасці — нарадзіліся 9092 дзіцяці, што на 551 менш, чым у 2024 годзе.
Колькасць нараджэнняў у Эстоніі прыкметна зніжаецца ўжо на працягу чатырох гадоў. Раней эстонскія СМІ пісалі, што нараджэнню дзяцей перашкаджаюць у тым ліку няўпэўненасць і неспакой пра будучыню, неспрыяльнае матэрыяльнае становішча, а таксама сусветныя крызісы.