Top.Mail.Ru

Нарматыў па наяўнасці беларускіх тавараў у гандлёвым асартыменце часова ўводзіцца МАРГ

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята рашэнне аб часовым увядзенні нарматыву па наяўнасці беларускага ў гандлёвым асартыменце, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАРГ.



Згодна з Дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года, 80-85 % уласнай вытворчасці — аптымістычны ўзровень харчовай бяспекі дзяржавы. А ў адпаведнасці з планам развіцця гандлю і грамадскага харчавання доля тавараў айчыннай вытворчасці па выніках 2026 года павінна скласці 58 %. Па выніках работы за першае паўгоддзе 2026-га доля павялічылася на 0,1 працэнтнага пункта і склала 54,6 %.

У сувязі з гэтым МАРГ падпісана пастанова ад 20 жніўня 2026 года № 48, у адпаведнасці з якой удакладнены падыход да наяўнасці тавараў айчыннай вытворчасці.

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі пытанне долі тавараў айчыннай вытворчасці будзе разгледжана на самым высокім узроўні па выніках работы за 2026 год.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю