Top.Mail.Ru

Актрыса Тамара Міронава стала першай беларускай жанчынай, адзначанай спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве»

Яна атрымала гэту высокую ўзнагароду падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». ў сталічным кінатэатры «Масква». Ганаровы прыз ад імя кіраўніка дзяржавы ўручыла намеснік прэм’ер-міністра краіны і старшыня аргкамітэта фестывалю Наталля Пяткевіч. 


Са сцэны кінафестывалю Тамара Міронава сказала: 

— Я ўдзячная Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за наша мірнае неба, за нашу цудоўную Беларусь, за яго любоў да жанчын. Я служыла, служу і буду служыць на карысць беларускага мастацтва!" 

Адметна, што на сёлетнім «Лістападзе» фільмам адкрыцця стала ваенная драма «Бацька Мінай. Партызанская легенда», дзе актрыса выканала ролю бабулі, якая ідзе на смерць разам са сваімі ўнукамі — дзецьмі славутага партызана Міная Шмырова (якога ўвасобіў Аляксей Краўчанка). 

Менавіта Тамара Міровнава стала фактычна галоўнай гераіняй цырымоніі адкрыцця фестывалю, які сёлета робіць акцэнт на жаночым поглядзе ў кіно — прысвечаны ўсім творчым асобам, якія маюць дачыненне да стварэння стужак — ігравых і дакументальных, картокаметражных ды анімацыйных. Пра сусветнух жанчы-кінамайстроў нагадалі іх партрэты і выказаванні, выведзеныя на вялікі экран.Насамрэч свет упершыню пабачыў мастацкую кінакарціну, створаную жаночай рукой, у .1896 годзе. Аліс Гі-Блашэ лічыцца не проста першай жанчынай-рэжысёркай, але і адным з першых кінематаграфістаў у гісторыі (нароўні з Жоржам Мельесам), хто здагадаўся выкарыстоўваць кінакамеру не для простай фіксацыі рэчаіснасці, як гэта рабілі браты Люм’ер, а для раскрыцця мастацкай гісторыі з акцёрамі, дэкарацыямі і сюжэтам. Яе імя на дзесяцігоддзі выкрэслілі з гісторыі кіно. Але жаночая энергія, укладзеная ў працу, бярэ сваё. Прарыў жаночага кіно ў свеце адбыўся ў 1960-я гады. А ў Беларусі і наогул постсавецкай прасторы, — «бум» жаночага кіно прыйшоўся на першую палову 1990-х гадоў. Пры гэтым ўсё ж варта адзначыць, што жаночая прысутнасць у беларускім кіно была напрацягу ўсёй яго гісторыі, таму што ўжо ў першым айчынным фільме «Лясная быль» здымаліся актрысы: у партызнанскага разведчыка Грышкі была сяброўка Гелька, дачка лесніка. 

Сёлета адзначаеца 100-годдзе фільма «Лясная быль», зняты паводле аповесці беларускага пісьменніка Міхася Чарота, стаў адпраўным пунктам у гісторыі беларускага кінематографа, і ў нейкім сэнсе вызначыў асноўны яго прыярытэт на доўгія гады: уласны боль і змаганне за сябе. У гэтыя дні яно ідзе праз кіно: сярод стужак 56 краін ёсць беларускія, яны прадстаўлены не толькі ў нацыянальным конкурсе. 

«Насычаная праграма форума штогод знаёміць зледачоў з найлепшымі здабыткамі сусветнага кінематографу, раскрывае багацце традыцый і дэманструе смелась сучасных рэжысёрскіх рашэнняў». — гаворыцца ў вітанні Прэзідэнта Беларусі ў на адрас асоб са свету кіно, якія прыехалі ў Мінск. Святлану Дружыніну, Дзмітрыя Астрахана, Уладзіміра Гасцюхіна, Дзмітрыя Дзюжава, Ксенію Алфёраву, Ігара Угольнікава і іншых асоб свету кіно горача віталі на чырвоным дыванку ў кінатэатры «Масква». Ёсць сярод гасцей тыя, хто ў нас упершыню, а ёсць тыя, хто даўно любіць Мінск, але першы раз удзельнічае ў «Лістападзе» — напрыклад, вядомая расійская зорка Кацярына Клімава. Яна выйшла на сцэну, каб праспяваць песню з карціны «Мы з будучыні» і згадала людзей, якія вызначылі яе шлях у кіно і былі побач, калі яна здымалася на апошніх месяцах цяжарнасці ў ролі медсястры, якая выцягвае салдацікаў з поля бітвы. Ох, жанчыны!.. На што толькі яны здольныя, калі любяць — людзей, сваю справу, кіно... «Лістапад» пакажа. 

Старшыня Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» народны артыст Беларусі, кінарэжысёр Аляксандр Яфрэмаў сёлета пераадрасаваў сваё права разбіць талерку на поспех, выкананую майстрыхамі з Добрушу ... Тамары Міронавай. Яна рашуча дала старт кінафестывалю сваёй моцнай жаночай рукой. 

Ларыса ЦІМОШЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю