Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, які 22 студзеня быў назначаны на гэту пасаду, расказаў аб стратэгіі работы па прасоўванні беларускіх тавараў на расійскі рынак, паведамляе БелТА.
Юрый Селіверстаў адзначыў, што задача мінімум — захаваць тыя пазіцыі, якія зараз ёсць. «Вядома, іх трэба нарошчваць», — сказаў ён, звярнуўшы ўвагу на тое, што прадпрыемствы мадэрнізуюцца, выпускаюцца новыя віды прадукцыі. Калі раней актыўна выкарыстоўваліся трактары малой магутнасці (МТЗ-82), то зараз вытворцы разглядаюць продаж больш магутных машын, з большай дабаўленай вартасцю. Суб’екты гаспадарання зацікаўлены ў такой тэхніцы. Нядаўна Прэм’ер-міністр разглядаў на МТЗ пытанне выпуску трактара магутнасцю 500 конскіх сіл. «Гэта новая прадукцыя, якая патрэбна нам, відавочна, такая ж сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі, патрэбна і ім. Нарошчваць менавіта тую прадукцыю, якая запатрабавана, — тут, мне здаецца, поле бязмежнае», — сказаў Юрый Селіверстаў.
Іншы напрамак — замяшчэнне тавараў, якія ўжо не карыстаюцца дастатковым попытам. «Трэба ісці на апярэджанне. Мы — экспартная краіна, павінны гэтым не проста карыстацца — без гэтага не зможам развівацца», — адзначыў пасол.
