У апошнія гады клімат у пачатку восені істотна мяняецца. Верасень наогул становіцца чацвёртым месяцам лета. Гэты сезон не стане выключэннем, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
5 і 6 верасня чакаецца анамальнае цяпло нават ноччу. А ў пятніцу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Нават мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах 12–18 °C, па паўднёвым усходзе да плюс 8–11 °C. Максімальная тэмпература днём чакаецца ад плюс 22 °C па паўночным усходзе да 31 °C па паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У суботу захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 °C па паўднёвым усходзе да 18 °C па захадзе краіны. У сярэдзіне дня ўжо звыкла будуць трымацца максімумы тэмпературы ад 21 °C па паўночным усходзе да 31 °C па паўднёвым захадзе краіны.
У нядзелю спякота спадзе, але толькі трохі. У гэты дзень надвор’е будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку паўднёвага ўсходу Польшчы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе трымацца ад 11–17 °С, па паўднёвым усходзе — да 7–10 °С. Максімальна сонца нас прагрэе днём да 21–28 °С.
Сяргей КУРКАЧ