Top.Mail.Ru
74

Настаў час пятай прамысловай рэвалюцыі. Што значыць для Беларусі індустрыя 5.0 і якая стратэгія краіны?

Што значыць для Беларусі індустрыя 5.0 і якая стратэгія краіны, расказаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пленарнай сесіі лічбавага форуму «Індустрыя 5.0: сіла ўзаемадзеяння» ў Казахстане, паведаміла БелТА


Сёння свет стаіць на парозе новай індустрыяльнай эпохі, адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. «Настаў час пятай прамысловай рэвалюцыі, заснаванай на лічбавай трансфармацыі, а таксама аўтаматызацыі і рабатызацыі вытворчасці. Для Беларусі з яе магутнай індустрыяльнай базай гэта не проста трэнд або даніна модзе, а стратэгічны прыярытэт», — сказаў Аляксандр Турчын.

«Як яе інакш называюць, індустрыя 5.0 сёння з’яўляецца адначасова залогам і ўмовай павышэння прадукцыйнасці працы і канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі. Гэта таксама аснова для далейшага развіцця чалавечага патэнцыялу, захавання сацыяльна арыентаванай мадэлі беларускай дзяржавы, забеспячэння ўстойлівасці да знешніх фактараў і ўмацавання тэхналагічнага суверэнітэту. У сувязі з гэтым асаблівая ўвага надаецца прыярытэтным сектарам вытворчасці: машынабудаванню, здабыўной прамысловасці, хімічнай галіне і аграпрамысловаму комплексу», — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю