Псіхатэрапеўт расказаў, што настольныя гульні дапамагаюць знізіць мышачнае напружанне, нармалізаваць дыханне і пульс, што асабліва карысна для людзей, схільных да панічных атак і гіпервентыляцыі
Настольныя гульні могуць дапамагчы пры стрэсе, трывожных расстройствах і праблемах з халестэрынам, паведаміў урач-псіхатэрапеўт Яўген Кульгаўчук, перадае РІА «Новости».
«Я часта прызначаю настольныя гульні ў якасці інструмента мяккай псіхакарэкцыі — асабліва ў сямейнай тэрапіі і пры рабоце з трывожнымі парушэннямі. Ёсць і сувязь з халестэрынам, але не прамая. Хранічны стрэс людзі часта „заядаюць“ простымі вугляводамі і тлушчамі. Калі пацыент пачынае рэгулярна атрымліваць задавальненне ад настольных гульняў, у яго змяншаецца цяга да нездаровай ежы як да антыдэпрэсанту», — растлумачыў спецыяліст.
Настольныя гульні, адзначыў ён, добра зарэкамендавалі сябе як дапаможны інструмент у праграмах зніжэння вагі. Урачы пры правядзенні такіх праграм звяртаюць увагу не толькі на паводніцкія звычкі пацыента, але і на яго псіхаэмацыянальны стан.
Урач дадаў, што гульня вяртае чалавека ў бяспечную «дзіцячую» прастору, дзе няма рэальнай пагрозы, але ёсць зразумелыя правілы. З пункту гледжання псіхасаматыкі, працягвае псіхатэрапеўт, настольныя гульні дапамагаюць знізіць мышачнае напружанне, нармалізаваць дыханне і пульс. Гэта асабліва карысна для людзей, схільных да панічных атак і гіпервентыляцыі.