Top.Mail.Ru

«Настрой — лета»: свята музыкі, спорту і кіно ля Палаца спорту

У першыя выхадныя чэрвеня сталіца запрашае на гарадскі фестываль. Гасцей чакаюць выступленні вядомых выканаўцаў, велакарнавал, фітнес на міні-батутах і кінапаказы пад адкрытым небам.

Фестываль «Настрой — лета» пройдзе ля Палаца спорту (праспект Пераможцаў, 4). Уваход на ўсе мерапрыемствы — вольны.

5 чэрвеня (пятніца) — адкрыццё

З 17.00 да 22.00 на галоўнай сцэне — хэдлайнеры nkeeei, uniqe і ARTEM SHILOVETS. Старт летняму настрою дадзены!

6 чэрвеня (субота) — велакарнавал і радыёмарафон

Апоўдні (заезд а 11.00) пачнецца велакарнавал «Viva, Ровар!». А з 19.00 да 22.00 — канцэртны марафон з радыёстанцыямі Беларусі. Першы эфір — Радыё-Мінск 92,4 FM. Хэдлайнер вечара — гурт PIZZA. У праграме: DJ-сэт, выступленне кавер-бэнду, розыгрышы прызоў.

7 чэрвеня (нядзеля) — фітнес, вулічныя музыканты і кіно

З 12.00 да 14.00 — фітнес на міні-батутах з трэнерам Аленай Ткачонак. Папярэдняя рэгістрацыя — у Instagram-акаўнце @minsk.summer.

Потым — КінаЛета: а 14.00 — «Звераполіс- 2», а 19.00 — «Тамерлан», а 21.00 — «Зімародак».

З 16.00 да 18.00 на «Пешаходцы» выступленні вулічных музыкантаў.

Дасылайце праграму сябрам. Чакаем вас ля Палаца спорту!

Выхадныя, настрой-лета, свята, музыка, спорд, палац спорту, пешаходка, велакарнавал,фітнес, вулічныя музыканты, кіно пад адкрытым небам


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю