Top.Mail.Ru

Наступнай праверку УС па даручэнні Прэзідэнта праходзіць 8-я брыгада РХБА

Праверка Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, прадаўжаецца ў 8-й брыгадзе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА), паведамляе БелТА.


У брыгадзе будзе правераны парадак утрымання ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама ўзбраення і запасаў маёмасці. 

«У адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы мы правяраем брыгаду радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Тут знаходзіцца ўнікальная тэхніка, вельмі спецыфічная. Сюды паступаюць новыя ўзоры тэхнікі беларускай вытворчасці. Сёння выбарачна 14 узораў тэхнікі выведзены і зняты з працяглага захоўвання. Машыны зробяць кантрольны прабег на 15 км. Мы таксама гэта ўсё ацэнім», — расказаў першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Невяроўскі.

Асаблівая ўвага пры праверцы ўдзяляецца падрыхтоўцы афіцэраў, асабліва малодшага звяна. «Афіцэры, якія скончылі Ваенную акадэмію, паказваюць дастойныя веды тактыка-тэхнічных характарыстык сваёй тэхнікі і здольнасць кіраваць асабовым складам. Ёсць пэўныя пытанні да афіцэраў, якія прыйшлі па прызыве. Камандаванне аб гэтым ведае і праводзіць сістэмную работу па іх абучэнні», — падкрэсліў Аляксандр Невяроўскі.

Першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі дадаў, што праверка прадоўжыцца. «Як сказаў кіраўнік дзяржавы, нам неабходна ведаць рэальны стан спраў ва Узброеных Сілах», — рэзюмаваў ён.

У сённяшняй праверцы таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю. «Гэта не першая праверка такіх аб’ектаў. Мы сёння ўбачылі дастойны ўзровень, як па гатоўнасці да прывядзення тэхнікі ў баявы стан, так і ўвогуле па ўтрыманні тэрыторыі. Па маёмасці, ваеннай тэхніцы сур’ёзных пытанняў не ўзнікла», — адзначыў намеснік старшыні КДК Максім Аляшкевіч.

Як паведамлялася БелТА, 16 студзеня пачалася маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Першачарговая мэта — убачыць аб’ектыўную карціну, рэальны стан войскаў, ацаніць дзеянні вайскоўцаў. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар. Ключавой асаблівасцю праверкі з’яўляецца яе арганізацыя. Кіраўнік дзяржавы прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці, абмінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю