Top.Mail.Ru

Наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў 2028 годзе ў Смаленскай вобласці

Наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў 2028 годзе ў Смаленскай вобласці. Аб гэтым паведаміла Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Матвіенка пасля заканчэння пленарнага пасяджэння XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


«Наступны раз у такім жа шырокім складзе мы сустрэнемся ўжо ў Расіі», — сказала Валянціна Матвіенка.

Паводле яе слоў, быў вялікі конкурс сярод рэгіёнаў, якія хацелі запрасіць сваіх беларускіх калег. Аднак сёння прынята рашэнне правесці наступны форум у Смаленскай вобласці, што даўно прапаноўваў губернатар Смаленскай вобласці.

Валянціна Матвіенка растлумачыла, што рашэнне правесці чарговы форум у 2028 годзе абумоўлена аб’ёмам падпісаных дакументаў, якія патрабуюць часу для практычнай рэалізацыі. «Але ў перапынках паміж форумамі будуць працаваць аргкамітэт форуму, парламенцкая камісія Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве», — дадала старшыня Савета Федэрацыі.

Яна адзначыла, што сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай будуць праходзіць штогод. «Мы кожны год будзем сустракацца і аналізаваць, падводзіць вынікі, як рэалізуюцца прынятыя рашэнні», — сказала Валянціна Матвіенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю