Наступны Міжнародны музычны конкурс «Інтэрбачанне» плануюць правесці восенню 2027 года ў Саудаўскай Аравіі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Алімаў, перадае РІА «Новости».
Па словах дыпламата, «Інтэрбачанне» задумваецца як доўгатэрміновы міжнародны культурны праект. Яго галоўная ідэя — павага да нацыянальных культур і традыцыйных каштоўнасцяў розных краін.
Дакладныя даты і горад, які прыме конкурс, пакуль не вызначаны. Іх плануюць аб'явіць пазней.
Адроджанае «Інтэрбачанне» ўпершыню пасля працяглага перапынку адбылося ў 2025 годзе. Пляцоўкай для правядзення конкурсу стала «Live Арэна» ў Маскве.
Пераможцам стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук. Беларусь на конкурсе прадстаўляла Анастасія Краўчанка — яна заняла шостае месца.