Top.Mail.Ru
242

Наступствы ліўняў на Віцебшчыне: разбураны дарогі, падтоплены дамы

Моцныя дажджы, якія абрынуліся на вобласць у мінулыя пару дзён, пацягнулі частковае разбурэнне трох участкаў дарог у Полацку, Верхнядзвінскім і Ушацкім раёнах, яшчэ два ўчасткі дарог у Верхнядзвінскім раёне аказаліся падтопленыя, а ў Лепелі адбылося падтапленне 4-х жылых дамоў, паведамляе МНС.


Дарожнымі і іншымі спецыялізаванымі службамі вядуцца работы па аднаўленні дарог.

У Полацку перад уездам у в. Экімань-1 участак дарогі адноўлены ў поўным аб’ёме, у Верхнядзвінскім і Ушацкім раёнах праводзяцца аднаўленчыя работы. У Верхнядзвінскім раёне, у выніку моцных дажджоў, аказаліся падтопленыя два ўчасткі жвірова-пяшчаных дарог, якія вядуць да вёсак Замошша і Буракова. Падтапленні складаюць ад 0,5 да 0,7 м.

Жыццезабеспячэнне жыхароў населеных пунктаў не парушана, вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча.

27 мая Верхнядзвінскае раённае звяно Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ГСНС пераведзена ў павышаны рэжым функцыянавання.


На вуліцах 2-я Залінейная і Станцыйная ў горадзе Лепелі ў выніку моцных дажджоў аказаліся падтопленыя 4 жылыя дамы. Для адпампоўкі вады было задзейнічана 2 адзінкі тэхнікі МНС і 10 чалавек асабовага складу. На месцы таксама працавалі службы ўзаемадзеяння: ЖКГ, электрасеткі і газавая служба.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю