Top.Mail.Ru
145

НАТА можа ўзмацніць прысутнасць у Арктыцы на фоне пагроз Трампа

Паўночнаатлантычны альянс пачаў двухэтапнае дыпламатычнае наступленне на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для прадухілення магчымага вайсковага ўварвання Вашынгтона ў Грэнландыю, перадае БелТА.



Паводле інфармацыі выдання, паслы краін NATO прапанавалі павялічыць выдаткі на абарону Арктыкі, перакінуць большую колькасць вайсковай тэхнікі і нарасціць колькасць вайсковых вучэнняў, каб пераканаць Дональда Трампа ў абароненасці рэгіёна. Адзначаецца, што на закрытай нарадзе ў Бруселі паслы краін НАТА прыйшлі да высновы аб неабходнасці пошуку кампрамісу з пазіцыяй амерыканскага лідара адносна будучага лёсу Грэнландыі.

Пасол ЗША ў Даніі Еспер Мелер Сэрэнсэн і прадстаўнік Грэнландыі ў Вашынгтоне Якаб Ісбасетсэн правялі сустрэчу з кангрэсменамі ЗША і паспрабавалі пераканаць як мага больш з іх, што Грэнландыя не зацікаўленая ў куплі Белым домам, а Данія не пойдзе на здзелку. Выданне падкрэслівае, што дацкія чыноўнікі правядуць афіцыйны брыфінг па сітуацыі на сустрэчы паслоў ЕС 9 студзеня.

Раней Politico паведаміла, што ў Еўрасаюзе на фоне ўзмацнення жорсткасці рыторыкі Дональда Трампа аб магчымым устанаўленні кантролю над Грэнландыяй заклікаюць быць гатовымі да прамой канфрантацыі з кіраўніком амерыканскай адміністрацыі. Газета адзначае, што калі раней еўрапейскія ўрады не ўсведамлялі сур’ёзнасць пагроз прэзідэнта ЗША, то цяпер яны гэта разумеюць і «адчайна распрацоўваюць план, як яго спыніць».

Кіраўнік Белага дома неаднаразова заяўляў, што Грэнландыя павінна далучыцца да ЗША. У інтэрв’ю тэлеканалу NBC News у маі 2025 года ён не выключыў верагоднасці прымянення сілы для вырашэння гэтага пытання. 6 студзеня гэтага года Белы дом у пісьмовай заяве, прадстаўленай агенцтву Reuters, падкрэсліў, каментуючы планы ў дачыненні да Грэнландыі, што, «вядома, прымяненне Узброеных Сіл ЗША заўсёды з’яўляецца варыянтам дзеянняў, даступным галоўнакамандуючаму», гэта значыць Дональду Трампу. У сваю чаргу прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт удакладніла 7 студзеня, што прэзідэнт ЗША актыўна абмяркоўвае з падначаленымі магчымасць куплі Грэнландыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю