Top.Mail.Ru

Наталля Эймант расказала інфармагенцтву ТАСС некаторыя падрабязнасці міжнароднай павесткі дзейнасці Прэзідэнта Беларусі

Лідара КНДР запрасілі ў Беларусь, магчымасць сустрэчы з Трампам разглядаецца


У прыватнасці, прэс-сакратар Прэзідэнта паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына наведаць Беларусь. «Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі. Учора падчас перагавораў Прэзідэнт запрасіў яго наведаць нашу краіну», — сказала Наталля Эйсмант.

Што датычыцца вынікаў афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНДР, яны, паводле слоў прэс-сакратара, перавысілі ўсе чаканні.

Цікавілася інфармагенцва і магчымасцю сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. «Магчымасць сустрэчы з Трампам разглядаецца. Прэзідэнт будзе рады абмеркаваць з Прэзідэнтам ЗША пытанні міжнароднага парадку дня і двухбаковых адносін», — сказала Наталля Эйсмант.

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі таксама пацвердзіла, што Аляксандр Лукашэнка можа прыняць удзел у Савеце міру ў 2026 годзе. «Калі пасяджэнне будзе ў бягучым годзе і калі гэта будзе прымальна для беларускага боку, абавязкова наведаем гэты саміт», — сказала яна.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нядаўніх перагавораў з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам паабяцаў амерыканцам наведаць маючае адбыцца пасяджэнне Савета міру.

«Яны вельмі настойвалі, каб я прыехаў на чарговы Савет міру, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я паабяцаў, што ў найбліжэйшы час, калі ў вас будзе праходзіць мерапрыемства, мы сустрэнемся».

Акрамя таго, Прэзідэнт адкрыта і сумленна растлумачыў амерыканскаму боку, чаму не змог наведаць першае пасяджэнне, якое прайшло ў Вашынгтоне 19 лютага.

Закранула Наталля Эйсмант у размове з расійскім інфармагенцтвам і тэматыку Расіі падчас міжнародных перагавораў Прэзідэнта Беларусі. «Асобна дадам для вас: і ў паездцы ў КНДР, і ў перагаворах з ЗША заўсёды прысутнічалі і будуць прысутнічаць пытанні брацкай Расіі», — падкрэсліла прэс-сакратар Прэзідэнта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю