Top.Mail.Ru

Наталля Качанава: «Мы павінны разумець, як нам рухацца далей»

Як звярнула ўвага Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля КАЧАНАВА, гэта пытанне знаходзіцца на кантролі ўжо не першы год. Даручэнні наконт стварэння інавацыйных вытворчасцяў на тэрыторыі холдынгу «Гарызонт» былі дадзены Прэзідэнтам у студзені 2021 года. У адпаведнасці з пастаўленай задачай — задзейнічаць усе пустуючыя плошчы пад вытворчасць — распрацаваны графік выканання работ да 2025 года, які паэтапна рэалізуецца.


Па вопыце Мотавелазавода 

«У адпаведнасці з планам і графікам, якія былі зацверджаны, усе мерапрыемствы выконваюцца ў поўным аб’ёме, — канкрэтызавала спікер. — За выключэннем таго, што ёсць яшчэ плошчы, якія сёння не ўцягнуты ў абарот. Даручэнне Прэзідэнта было дакладна і ясна пастаўлена: гэта павінны быць вытворчасці, прычым такія, якія можна размяшчаць у цэнтры горада Мінска».

Наталля Качанава нагадала, што падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам у студзені Мінскага гарадскога тэхнапарка была пастаўлена задача — з мэтай стварэння плошчаў для вытворчасцяў развіваць такія ж тэхнапаркі ў сталіцы і далей. Статус такой пляцоўкі ў бліжэйшы час можа набыць і холдынг «Гарызонт». 

Упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску прапанавала Міністэрству прамысловасці як рэгулятару канчаткова вызначыцца з вытворчасцямі, якія будуць адкрыты на пустуючых плошчах «Гарызонта». Пры гэтым папрасіла не зацягваць. 

«Мне бачыцца, што той варыянт, які распрацаваў горад на прыкладзе тэрыторый Мотавелазавода, проста цудоўны, — звярнула ўвагу Наталля Качанава. — Ужо 98 прадпрыемстваў там сёння працуе, а ўвогуле будзе працаваць каля 140. Гэта плацяжы, гэта вытворчасці, гэта людзі, працоўныя месцы і ўсё астатняе. Таму, можа, мэтанакіравана стварыць тут (на „Гарызонце“. — „Зв“.) філіял тэхнапарка. Няхай іх будзе пяць, няхай іх будзе дзесяць, але тыя, якія будуць працаваць у горадзе Мінску. Нам хацелася б ужо канчаткова разумець — што будзе там размяшчацца». 

Пры гэтым Наталля Качанава дала высокую ацэнку вытворчасцям, якія ўжо функцыянуюць на пляцоўках холдынга. «Усё, што зроблена сёння, заслугоўвае павагі, — удакладніла яна. — І нашы ноутбукі, якія сталі выпускацца, і іншае абсталяванне, камплектуючыя — гэта цудоўна. Ды і вынікі ў холдынгу нядрэнныя. Але нас хвалюе пытанне гэтых пустуючых плошчаў. Мы павінны разумець, як нам рухацца далей».

Патэнцыял — 60 тысяч квадратных метраў 

Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў ТАТАРЫНОВІЧ, пытанне стаіць не проста аб навядзенні парадку на плошчах асобных арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі горада Мінска, што само па сабе важна ў бягучым годзе, аб’яўленым Годам добраўпарадкавання. «Пытанне стаіць аб тым, каб шляхам уцягнення ў эканамічны абарот, правядзення неабходнага комплексу работ (гэта могуць быць бягучыя, капітальныя рамонты, рэканструкцыі), на прыкладзе такіх тэрыторый, як у нас на Партызанскім праспекце былая пляцоўка Мотавелазавода, ствараць як асобныя комплексныя ўмовы для ажыццяўлення дзейнасці самога прадпрыемства, на балансе якога знаходзяцца аб’екты, так і магчымасць прыцягнення іншых вытворчых прадпрыемстваў, арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг на аснове комплекснай інфраструктуры», — канкрэтызаваў ён.

Па словах сенатара, «Н Холдынг» — кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» на працягу апошніх гадоў паэтапна праводзіць такую работу. «Патэнцыял ацэньваецца ў раёне 60 тысяч квадратных метраў, — удакладніў Уладзіслаў Татарыновіч. — Зразумела, што частка будзе задзейнічана непасрэдна ў вытворчай дзейнасці самога прадпрыемства або іншых удзельнікаў холдынга. Натуральна, будуць прыцягвацца і іншыя арганізацыі, у першую чаргу вытворчага плану». 

Фота Савет Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю