Top.Mail.Ru

Наталля Качанава на Міжпарламенцкай Асамблеі СНД — аб выбары беларускага народа

Гэтымi днямi ў Санкт-Пецярбургу праходзяць мерапрыемствы Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц СНД. Беларускую парламенцкую дэлегацыю ўзначальвае Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава.


На мiжпарламенцкай пляцоўцы, як заўсёды, — самыя актуальныя тэмы. Учора на мiжнароднай канферэнцыi парламентарыi абмяркоўвалi неабходнасць выпрацоўкi адзiнага падыходу ў супрацьстаяннi кiбератакам: тэрарызм усё часцей бярэ на ўзбраенне штучны iнтэлект, i без заканадаўчых iнiцыятыў змагацца з гэтым няпроста. Iдзе пошук балансу памiж iнавацыямi i бяспекай.

Спiкеры парламентаў учора прынялi ўдзел у пасяджэннi Савета МПА СНД пад кiраўнiцтвам Старшынi Савета Федэрацыi Федэральнага сходу Расii Валянцiны Матвiенка. На парадку дня кiраўнiкоў парламентаў было абмеркаванне ўдзелу назiральнiкаў ад Асамблеi ў манiторынгу прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi i парламенцкiх выбараў у Таджыкiстане. Разгледзелi таксама правядзенне конкурсаў дыпломных праектаў на суiсканне ўзнагарод МПА СНД. На Савеце абмеркавалi i правядзенне мiжнародных самiтаў, i святкаванне юбiлею Вялiкай Перамогi.

У сваім выступленні Наталля Качанава адзначыла, што Міжпарламенцкая Асамблея СНД — не толькі аўтарытэтны кансультатыўны орган Садружнасці, але і ўплывовая процівага заходнім грамадскім інстытутам, якія, манапалізуючы міжнароднае меркаванне, спрабуюць выдаць сябе за ісціну ў апошняй інстанцыі, ацэньваючы электаральныя кампаніі ў нашых краінах. 

— Сёлета ў нашай краіне адбылася важная грамадска-палітычная падзея — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — нагадала спікер і акцэнтавала ўвагу на іх выніках. — Мы паказалі ўсяму свету згуртаванасць і адзінства нашага грамадства. У чарговы раз даказалі, што беларускі народ за мір, бяспеку і стабільнасць і кожны нясе адказнасць за свой выбар і адчувае гэта. На карысць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі прагаласавала беспрэцэдэнтная колькасць выбаршчыкаў — каля 87 %. Гэта сведчыць аб усенароднай падтрымцы дзеючага лідара і палітычнага курсу, што праводзіцца ў нашай краіне, у аснове якога — людзі, справядлівае стаўленне да іх і суверэнітэт.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла: выбары лідара дзяржавы — адпраўны пункт, калі «перапрашываецца» грамадская дамова:

— Таму падчас правядзення выбарчай кампаніі ў дачыненні да любой краіны заўсёды ўзрастаюць рызыкі ўмяшанняў звонку. Каб іх не дапусціць, у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прынятай у мінулым годзе, з’явілася паняцце «электаральная бяспека» як адна з найважнейшых сфер бяспекі ў цэлым.

Наталля Качанава канстатавала: у Беларусі сфарміраваны новы палітычны лад, новая мадэль народаўладдзя:

— Мы зацвердзілі праграму палітычнага развіцця. Пасля публічных дэбатаў на ўсенародным рэферэндуме прынялі абноўленую Канстытуцыю, законы аб грамадзянскай супольнасці і палітычных партыях. У адзіны дзень галасавання правялі выбары дэпутатаў у Парламент і мясцовыя Саветы дэпутатаў, у новым канстытуцыйным статусе адбыўся Усебеларускі народны сход.

Спікер Савета Рэспублікі асабліва адзначыла, што ў гэту прэзідэнцкую кампанію ў дэструктыўных сіл не было аніякага шанцу ўмяшацца ў працэс:

— Мы выбудавалі надзейную сістэму абароны ад знешняга ўплыву. З кожным новым палітычным этапам імунітэт да любых правакацый у беларусаў толькі ўзрастае.

Яна выказала ўпэўненасць, што ў гэтым ёсць і вынік цеснага міжпарламенцкага супрацоўніцтва:

— Бо кожная электаральная кампанія — гэта ўнікальны вопыт для арганізатараў, удзельнікаў і назіральнікаў, аўтарытэтныя меркаванні і ацэнкі якіх у тым ліку выкарыстоўваюцца для «шліфоўкі» нацыянальнага заканадаўства.

Дарэчы, гэтым разам за выбарамі ў Беларусі назіралі каля 44 тысяч нацыянальных і амаль 500 міжнародных назіральнікаў з 52 краін. Для назіральнікаў дзверы былі адчыненыя ва ўсіх рэгіёнах і на ўсіх выбарчых участках.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што ў цывілізаваным свеце расце запыт на адкрытасць, справядлівасць і адказнасць:

— Абараняючы свой электаральны суверэнітэт, мы не прыдумляем нешта новае і экстраардынарнае. Выпрацоўка адзінага падыходу па недапушчэнні ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і падтрымка палітычных пераўтварэнняў у нашых краінах — вось задача Міжпарламенцкай дыпламатыі. І калектыўнай сілай мы гэта выконваем.

Падрабязнасцi — у наступным нумары.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю