Дзень Перамогі быў і застаецца для беларусаў святым днём, і будзе такім для многіх пакаленняў, падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, адзначыўшы, што сёння вельмі важна гаварыць праўду пра тыя падзеі, якія былі на нашай зямлі: «Мы, тое пакаленне, якое ідзе за ветэранамі, сёння гэта дакладна ведаем. Ведаем ад нашых настаўнікаў, нашых бацькоў, нашых родных і блізкіх, тых, хто жыў побач з намі».
Нават калі здавалася, што сілы на зыходзе і надзеі няма, людзі працягвалі змагацца. Нягледзячы на жорсткую акупацыю, яны не ламаліся і не здаваліся, каб падарыць нам, іх нашчадкам, шчаслівую і мірную будучыню: «Усе ўсталі на абарону сваёй Радзімы, — адзначыла Наталля Качанава. — Перамога — гэта тое, што дае нам сёння сілы жыць у гэтым свеце — няпростым, дзе адбываецца столькі трагедый, дзе гінуць людзі. Але мы смела глядзім у вочы ўсім, таму што ў нас ёсць Перамога, ёсць старэйшае пакаленне, якое не здрадзіла сваёй краіне і сваёй Радзіме. І ёсць сёння тыя, хто ідзе за імі — мы, людзі, якія жывём на гэтай святой беларускай зямлі».