Пытанні, з якімі людзі звярталіся да Старшыні Савета Рэспублікі, традыцыйныя. Гэта і стан дарожнага пакрыцця ў сельскай мясцовасці, і зямельныя спрэчкі, якія не атрымліваецца вырашыць з прыцягненнем мясцовых улад. У топе праблем, якія хвалююць грамадзян, — паляпшэнне жыллёвых умоў, якасць праведзеных падчас капітальнага рамонту работ, працаўладкаванне. Неабыякавыя грамадзяне закранулі пытанне патрыятычнага выхавання моладзі, выказалі гатоўнасць дапамагаць хворым дзецям, а таксама іх бацькам.
«Давер трэба апраўдваць»
Павел Мікалаевіч звярнуўся з пытаннем, якое хвалюе жыхароў вёсак Іканы і Ганцавічы Барысаўскі раёна. Па яго словах, дарогі ў населеных пунктах патрабуюць капітальнага рамонту. «У вёсцы Іканы ў час вясенняга разводдзя дарогі пераўтвараюцца ў пастападобную масу, — канкрэтызаваў грамадзянін. — Можа, з эканамічнага пункту гледжання іх няма сэнсу аднаўляць, але там жывуць людзі».
Як праінфармаваў старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч, населеныя пункты, аб якіх ідзе размова, у гэты план бліжэйшага рамонту не ўключаны.
«Павел Мікалаевіч звярнуўся да мяне як да даверанай асобы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — звярнула ўвагу Наталля Качанава. — Гэтае пытанне будзе знаходзіцца на кантролі ў мяне і ў Прэзідэнта. Таму трэба зрабіць так, каб гэтыя дарогі таксама былі праязнымі. Не гліна і балота, а так, каб людзі маглі ездзіць. Трэба рабіць. Буду трымаць гэта на кантролі. І я туды прыеду. Таму наводзьце там парадак, а мы — пракантралюем».
Акрамя таго, спікер звярнула ўвагу на якасць рамонту дарог, бо за гэтым — дзяржаўныя грошы. «А то скардзяцца, што людзі не жывуць у сельскай мясцовасці, — дадала Наталля Качанава. — Людзі, калі ўбачаць, што там нармальна, прыедуць і будуць жыць. Трэба знайсці магчымасць і зрабіць дарогу. Людзі аказалі нам давер — і давер трэба апраўдваць».
Зямельныя спрэчкі — заканадаўчыя рашэнні
Ірына Леанідаўна са Слуцка паскардзілася на тое, што плошча яе зямельнага ўчастка не адпавядае першапачатковаму памеру. Жанчына расказала, што зямельны ўчастак быў выдзелены ў 1947 годзе яе дзеду, ветэрану вайны. Цяпер там пражывае яна.
Як патлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Мінскага аблвыканкама Сяргей Шымук, які патлумачыў: каб заяўніцы разабрацца ў праблеме, трэба звярнуцца ў спецыялізаванае падраздзяленне БТІ і афіцыйна аднавіць межы на мясцовасці».
Наталля Качанава даручыла ўзяць гэтае пытанне на кантроль аднаму з сенатараў. «Трэба разабрацца», — падкрэсліла яна.
Жхарка Слуцкага раёна Ніна Арсенцьеўна таксама паскардзілася на тое, што суседзі, прычым з абодвух бакоў, «забралі» ў яе па некалькі метраў. Як паведаміў Сяргей Шымук, зямельная спрэчка разгледжана і правы грамадзян — і з аднаго, і з іншага боку — зарэгістраваны. Наталлю Качанаву такі адказ не задаволіў. Даручэнне разабрацца ў сітуацыі з выездам на месца дадзена Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці. Савет Рэспублікі, у сваю чаргу, будзе трымаць зварот на кантролі.
Вікторыя Валер’еўна ўзняла пытанне легалізацыі самавольна занятага ўчастка ў Дзяржынскім раёне. На тэрыторыі, якую доўгі час лічылі сваёй уласнасцю, сям’я пабудавала дом. Як пасля высветлілася, гэты ўчастак сям’і не належыць. Каб узаконіць зямлю, якая аказалася самавольна занятай, заяўніцы прапануюць зносіць дом, аформіць участак ва ўласнасць і толькі тады ажыццяўляць там будаўнічыя работы.
Наталля Качанава даручыла разабрацца з гэтым пытаннем згодна з заканадаўствам і задала слушнае пытанне: «Куды глядзеў старшыня сельскага Савета, калі будаваўся дом? Дзе былі службы, якія павінны былі кантраляваць самавольнае будаўніцтва на нявыдзеленай тэрыторыі? Можа, віна Валерыі Валер’еўны ў гэтым і ёсць, але не меншая віна і мясцовых органаў улады».
«Трэба дапамагчы»
Вольга Валер’еўна паскардзілася на тое, што яе хочуць выселіць з інтэрната, у якім яна жыве больш як дзесяць гадоў. Пакой у інтэрнаце, які належыць ААТ «Мінсксельбуд», выдаваўся яе былому сужэнцу, які працаваў на адным з прадпрыемстваў арганізацыі. Паколькі жанчына знаходзіцца з мужам у разводзе, яна не мае права займаць пакой у інтэрнаце. Заяўніца ўсё гэта разумее, але не ведае, куды ёй пайсці з двума малымі дзецьмі.
Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Рагускі адзначыў, што кіраўніцтва вобласці з разуменнем ставіцца да сітуацыі, але заяўніца не хоча нічога мяняць: ёй прапануюць працу і, адпаведна, жыллё. Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што абласная ўлада тут мае рацыю: інтэрнат ведамасны, а таму там павінны жыць ты, хто працуе на гэтых прадпрыемствах. «З горадам вырашыце гэтае пытанне: няхай яны вашаму супрацоўніку дадуць інтэрнат, а тут захавайце за ёй пакой, — прапанавала яна. — Падумайце, але трэба дапамагчы».
З жыллёвым пытаннем прыйшла на прыём і шматдзетная маці Крысціна Юр’еўна. У Бараўлянскім сельскім Савеце стаіць на чарзе тых, што мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Заяўніца папрасіла патлумачыць, чаму на працягу 2024 года сям’я не прасунулася ў чарзе.
Віктар Рагускі расказаў, што сям’я знаходзіцца на чарзе пад нумарам 1218. «Гэта нядрэнна, няхай вас лічба не палохае, — патлумачыў ён. — У 2025 годзе вы будзеце накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў».
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, на працягу года шматдзетная сям’я павінна быць запрошана на будаўніцтва жылля. «Можаце не хвалявацца, мы возьмем ваша пытанне на кантроль», — запэўніла спікер.
Заяўніца падзякавала і паскардзілася на некампетэнтнасць шэрагу супрацоўнікаў, якія далі ёй няправільную інфармацыю. Наталля Іванаўна праінфармавала, што цяпер сур’ёзная ўвага будзе ўдзяляцца адносінам службовых асоб да людзей. «Паглядзім, калі будуць такія факты, будзем вельмі жорстка разбірацца, — падкрэсліла яна. — Чалавеку нельга грубіць! А яшчэ важна, каб правільна кансультавалі, каб спецыялісты былі кампетэнтныя».
«Разлічвайцеся з чалавекам»
Індывідуальны прадпрымальнік з Асіповіцкага раёна расказаў, што трапіў у безвыходнае становішча. Ён, грамадзянін Казахстана, прыехаў у Беларусь 10 гадоў таму і застаўся назаўсёды. Каб забяспечваць шматдзетную сям’ю, галава сям’і купіў трактар «Амкадор» і пачаў супрацоўнічаць з мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Апошняе не разлічылася з індывідуальным прадпрымальнікам.
Як патлумачыў па відэаканферэнцсувязі першы намеснік старшыні Магілеўскага аблыканкама Руслан Страхар, сельгаспрадпрыемства, аб якім ідзе размова, знаходзіцца ў няпростай фінансавай сітуацыі.
«Складайце графік і разлічвайцеся з чалавекам, — паставіла задачу Наталля Качанава. — Мы ставім гэтае пытанне на кантроль».
«Высновы зроблены, але спыняцца нельга»
Неабыякавыя мінчане ўзнялі пытанне патрыятычнага выхавання моладзі. На іх погляд, у тут ёсць некаторыя недахопы. У прыватнасці, маладое пакаленне, па меркаванні заяўнікаў, «заражана толькі матэрыяльным» і прапанавалі вярнуцца да вопыту Савецкага Саюза, калі ўсе знаходзіліся ў роўных умовах.
Старшыня Савета Рэспублікі ў пэўнай ступені пагаджаецца з заяўнікамі, але лічыць, што пытанне не стаіць так востра. «Высновы зроблены, і ўжо шмат зроблена за гэты час, — звярнула ўвагу Наталля Качанава. — У нас з’явіліся добрыя маладзёжныя структуры. Зроблена ўсё тое, што накіравана на патрыятычнае выхаванне нашага грамадства. Але спыняцца нельга».
Марына Анатольеўна прапанавала сацыяльны праект для дзяцей з цукровым дыябетам. У яе з уласнага вопыту нямала рэкамендацый, як аблегчыць, стабілізаваць стан і дзяцей, і дарослых, захоўваць маральную раўнавагу. У жанчыны — вялікае жаданне гэтым займацца.
Наталля Качанава выказала ўдзячнасць за такую прапанову. Старшыня Савета Рэспублікі падтрымлівае, што трэба стварыць умовы, каб дзеці з такім захворваннем былі адаптаваныя ў грамадства. Спікер паставіла задачу адпрацаваць гэтае пытанне міністэрствам аховы здароўя, працы і сацабароны і ўнесці прапановы.
Фота БелТА