Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава правяла ў чацвер сустрэчу з кіраўнікамі раённых адміністрацый сталіцы. У час размовы спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу кіраўнікоў адміністрацый на неабходнасць выконваць прагнозныя паказчыкі, уважліва працаваць са зваротамі грамадзян, не пакідаючы ніводную заяву без разгляду, — гэта індыкатар стаўлення людзей да ўлады.
«Трэба чуць кожнага чалавека. Кожны грамадзянін, жыхар раёна павінен мець магчымасць звярнуцца да раённай улады, задаць пытанні, что цікавяць. Магчыма, хутка вырашыць сваё пытанне, — падкрэсліў Арцём Шагідзевіч, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. — Ведаць і бачыць кіраўніка раёна — гэта наша задача як мясцовых органаў улады, каб кожны разумеў, ведаў, дзе нас можна знайсці, у які час. Мы адкрыты для кожнага і заўсёды даступныя».
Увагу надалі і важнасці забеспячэння даступнасці медыцынскіх паслуг, і эканоміцы кожнага з раёнаў, адзначыў Арцём Шагідзевіч: «Колькасць незанятых у эканоміцы скарачаецца, мы працуем над гэтым. Сёння вялізная колькасць магчымасцяў і патэнцыялу для працаўладкавання ў нашым горадзе, у раёне. Ёсць магчымасць прапанаваць кожнаму па магчымасцях і жаданнях».
«На парадку дня стаяць пытанні арганізацыі дзейнасці, найперш мясцовых органаў улады. Работа павінна быць празрыстая, максімальна поўная. Самае галоўнае — павінны быць дасягнуты тыя паказчыкі, якія былі пастаўлены, — адзначыў Раман Мельнік, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска. — Даныя за першы квартал па Ленінскім раёне маюцца, мы бачым, дзе ў нас яшчэ ёсць рэзервы. І, адпаведна, плануем іх задзейнічаць».
У сустрэчы таксама бралі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў і ўпаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Аміна НАЗАРАВА