Top.Mail.Ru

Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам Азербайджана

Пасля пленарнага пасяджэння Азіяцкай парламенцкай асамблеі, удзел у якой прымала і дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі на чале з Наталляй Качанавай, Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым.


Наталля Качанава перадала Ільхаму Аліеву добрыя пажаданні і прывітанні ад яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе размовы гаварылася аб развіцці сувязяў паміж краінамі ў розных галінах. З задавальненнем быў адзначаны леташні дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан, падкрэслена яго роля ў развіцці двухбаковых адносін.

Наталля Качанава адзначыла: «Для мяне вельмі вялікі гонар сёння пазнаёміцца з Вамі асабіста. Я хацела б падзякаваць нашым калегам за запрашэнне прыняць удзел у такой высокай парламенцкай асамблеі. Я ўпершыню ў вашай цудоўнай краіне».

На сустрэчы адзначана паспяховае развіццё сувязяў паміж парламентамі дзвюх краін, закранута значэнне правядзення ў Баку 15-й пленарнай сесіі Азіяцкай парламенцкай асамблеі.

Як падкрэсліў Ільхам Аліеў, прыемна, што дружалюбная Беларусь прадстаўлена на такім высокім узроўні і ў беларускіх парламентарыяў у час візіту была магчымасць паразмаўляць з калегамі. «Трэба часцей сустракацца».

Таксама адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з прэм’ер-міністрам Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадавым.

У ходзе сустрэчы было выказана задавальненне высокім узроўнем азербайджана-беларускіх міждзяржаўных сувязяў, адзначана дынамічнае развіццё ўзаемавыгаднага партнёрства ў розных сферах дзякуючы цесным кантактам і сумесным намаганням прэзідэнтаў дзвюх краін.

Бакі акцэнтавалі ўвагу на міжпарламенцкім супрацоўніцтве, выказаўшы задавальненне ўзроўнем канструктыўнага дыялогу паміж заканадаўчымі органамі Азербайджана і Беларусі як у двухбаковым, так і шматбаковым фармаце.

Была адзначана важнасць правядзення ў Баку 15-й пленарнай сесіі Азіяцкай парламенцкай асамблеі і выказана задавальненне атрыманнем Парламентам Беларусі статусу наглядальніка ў арганізацыі.

Таксама былі абмеркаваны перспектывы далейшага нарошчвання азербайджана-беларускага ўзаемавыгаднага партнёрства ў сферах, якія маюць узаемную цікавасць.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю