Top.Mail.Ru

Натарыусы 3 снежня бясплатна пракансультуюць людзей з інваліднасцю

Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць людзей з інваліднасцю, тых, хто даглядае інвалідаў, а таксама сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Акцыя прымеркавана да Дня інвалідаў. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале са спасылкай на Беларускую натарыяльную палату, паведамляе БелТА.

Спецыялісты адкажуць на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, і дапамогуць разабрацца ў актуальных прававых сітуацыях.

Напрыклад, натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі правядуць прамыя тэлефонныя лініі і бясплатна пракансультуюць грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб 3 снежня з 9.00 да 12.00. Патэлефанаваўшы, любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю натарыуса ў тым ліку па пытаннях, якія датычацца афармлення правоў на спадчыну, складання завяшчанняў, афармлення даверанасцей і дагавораў дарэння.

У Віцебскай вобласці на працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавора, дагавора дарэння нерухомай маёмасці. Атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (месенджары).

Поўны спіс натарыяльных кантор і нумары тэлефонаў можна паглядзець на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю