Натарыусы Беларусі 17 верасня будуць кансультаваць бясплатна. Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Юрый Лукашэвіч.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
На працягу працоўнага дня жыхары і госці Беларусі пры асабістым звароце да натарыуса змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, даверанасцяў, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнню нерухомасці, здзяйсненню выканаўчых надпісаў.
Правядзенне ў ходзе прававой асветы падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай падобных мерапрыемстваў з’яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя дадзеныя і час працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».