Усе натарыяльныя канторы і бюро краіны далучацца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня маці і Дня бацькі. На працягу працоўнага дня шматдзетныя бацькі і бацькі дзяцей-інвалідаў пры асабістым звароце змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ў натарыуса.
Спецыялісты адкажуць на пытанні, звязаныя з афармленнем спадчынных правоў, складаннем даверанасцяў, завяшчанняў, шлюбных дагавораў, продажам нерухомасці і іншымі аспектамі юрыдычнай работы.
Мэта падобных мерапрыемстваў — перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і адукаванасці насельніцтва.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя даныя і час работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».