Нацыянальнае агенцтва па турызме падрыхтавала каляндар падзейных мерапрыемстваў «Восень у Беларусі 2025». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на сайт установы.
- Таксама ў афішы значацца ХХIX Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце, этнафестываль «МІР-фэст» у Карэліцкім раёне, ХХХII Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе, міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве, Дзень сярэдневяковай культуры ў Лідскім замку «Лідскія ваяры», святы рамёстваў «Слуцкія паясы» ў Слуцку, «Сустрэчы ля млына» ў Зэльвенскім раёне, рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы KOPYL RACE і «Гальшанскі кірмаш».
У кастрычніку нагодай для падарожжаў можа стаць закрыццё рыбалоўнага сезона ў Мінскай вобласці, «Вялесава ноч» у Бярэзінскім біясферным запаведніку, сельскагаспадарчыя святы «Шчучынскі кірмаш», «Пакроўскі кірмаш». «Пакроўскія сустрэчы» арганізуюць у Полацку, «Восеньскае падарожжа» — у Стаўбцоўскім раёне. Таксама ў Мінскай вобласці пройдзе аўтапрабег па памятных мясцінах Першай сусветнай вайны.
У лістападзе акцэнт зроблены на абрадавых святах: «Дзень Параскевы Пятніцы» адзначаць у Магілёўскім раёне, абрад «Перанос Міхайлаўскай свячы» прадставяць у Барысаўскім раёне, «Ката пячы» — у Дзяржынскім раёне. Яшчэ адна знакавая падзея — праграма «На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі», прымеркаваная да дня нараджэння Якуба Коласа ў сядзібах «Акінчыцы», «Альбуць» і «Смольня». «Свята лялькі» адбудзецца ў Гродзенскім раёне, свята палявання — у Лепелі, «Свята млынараў» — у Гродзенскім раёне.
Цікавую праграму на восень прадставіў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Тут правядуць ваенна-гістарычныя рэканструкцыі з нагоды Дня танкістаў, Дня ракетных войскаў і артылерыі.Каляндар падзей на восень 2025 года ў Беларусі і Мінску размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. Інфармацыя пастаянна дапаўняецца і актуалізуецца.