Top.Mail.Ru

Нацбанк дапоўніў пералік прыкмет плацежнасці пашкоджаных манет

Нацыянальны банк дапоўніў пералік прыкмет плацежнасці пашкоджаных манет, а таксама канкрэтызаваў патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнот, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Абмену падлягаюць манеты, якія страцілі частку, у тым ліку сточаныя, з надпіламі, скразнымі адтулінамі і слядамі выдалення металу, якія не перашкаджаюць адназначнай ідэнтыфікацыі наміналу і прыналежнасці да манеты Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, можна абмяняць манеты, раздзеленыя на часткі — кольца і асяродак (дыск), пры наяўнасці абедзвюх частак, а таксама адваротна злучаныя, у тым ліку з парушэннем сумяшчэння бакоў гэтых частак, выяў і надпісаў на іх.

«Раней такія манеты адносіліся да катэгорыі неплацежных і абмену не падлягалі», — растлумачылі ў Нацбанку.


Таксама прадугледжваюцца новыя патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнот. Цяпер узнаўленне выявы абодвух бакоў банкноты дазваляецца толькі на адным баку паперы. Памер копій павінен складаць менш за 75 працэнтаў або больш за 125 працэнтаў памеру сапраўднай банкноты.

«Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 16 чэрвеня 2026 года нумар 143, якая ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. 

Дакумент уносіць змяненні ў інструкцыю аб парадку вызначэння плацежнасці і абмену банкнот, манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, зацверджаную пастановай праўлення Нацбанка ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 211, а таксама ў пастанову праўлення Нацбанка ад 28 лістапада 2012 года нумар 609 «Аб патрабаваннях да ўзнаўлення выяў банкнот і манет», — расказалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю