Top.Mail.Ru

Нацбанк фіксуе вялікую цікавасць да крыптабанкаў ад айчынных і замежных удзельнікаў рынку

Нацыянальны банк фіксуе вялікую цікавасць да крыптабанкаў ад айчынных і замежных удзельнікаў рынку. Пра гэта расказаў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка, паведаміла БелТА. 


Кіраўнік дзяржавы 16 студзеня падпісаў указ № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)». Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці ў краіне крыптабанкаў.

«Фармальных заявак ад тых, хто хоча адкрыць крыптабанк, пакуль няма. Проста яшчэ не настаў час для іх падачы, але цікавасць вялікая ад патэнцыйных уладальнікаў ліцэнзіі. І зараз вялікая колькасць пытанняў паступае, таму што, як вы ведаеце, ідзе актыўная работа над фарміраваннем нарматыўнай прававой базы па рэалізацыі адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы. І мы фіксуем вялікую цікавасць з боку ўдзельнікаў фінансавага рынку — як айчынных, так і замежных», — расказаў Раман Галоўчанка. 

Старшыня праўлення Нацбанка адзначыў, што іх прыцягвае менавіта тое, што Беларусь — адна з першых краін, якая плануе стварыць такую выразную нарматыўна рэгуляваную прававую сераду для дзейнасці крыптабанкў. «І я мяркую, што да таго часу, калі пачнецца афіцыйны прыём заявак на атрыманне адпаведнага статусу, праца будзе кіпець», — адзначыў Раман Галоўчанка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю