Top.Mail.Ru

Нацбанк: інфляцыйныя працэсы ў III квартале запаволіліся

Інфляцыйныя працэсы ў III квартале 2025 года запаволіліся. Пра гэта паведаміла БелТА. 


Прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні ў верасні 2025 года склаў 7,1 % (у чэрвені 2025 года — 7,3 %). Паводле інфармацыі Нацбанка, запаволенню інфляцыі спрыяла аслабленне праінфляцыйнага ўплыву ўнутраных фактараў з боку спажывецкага попыту, дынамікі цэн вытворцаў і існуючага ўзроўню інфляцыйных чаканняў. «Зменшыўся знешні цэнавы ціск з прычыны запаволення інфляцыі ў Расіі пры ўмацаванні беларускага рубля, а таксама менш інтэнсіўнага росту сусветных цэн на асобныя імпартуемыя прадукты харчавання», — сказалі ў банку.

У Нацбанку адзначылі, што менш інтэнсіўная дынаміка сезонных цэн на плодаагароднінную прадукцыю абумовіла запаволенне тэмпаў росту спажывецкіх цэн. Запаволенне дынамікі цэн вытворцаў разам з аслабленнем спажывецкай актыўнасці спрыялі менш інтэнсіўнаму росту цэн па асобных харчовых пазіцыях, якія ў першым паўгоддзі падаражэлі найбольш істотна (мяса, малако і прадукты з яго, кандытарскія вырабы). 

З боку знешніх фактараў станоўчы ўплыў на дынаміку інфляцыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь аказала запаволенне інфляцыі ў Расійскай Федэрацыі ў сукупнасці з умацаваннем беларускага рубля да расійскага рубля, а таксама больш стрыманая дынаміка сусветных цэн на асобныя прадукты харчавання, якія імпартуюцца.

«Фактычная дынаміка росту спажывецкіх цэн спрыяла памяншэнню інфляцыйных чаканняў. Паводле апытання насельніцтва, у верасні адчувальная рэспандэнтамі інфляцыя за апошнія 12 месяцаў склала 11,2 %, чаканы ў наступныя 12 месяцаў рост цэн — 10,7 % (у чэрвені 2025 года — 11,9 % і 11,3 % адпаведна)», — адзначылі ў Нацбанку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю