У Беларусі з 40% да 50% павышаецца дапушчальны ўзровень паказчыка даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на тавары (работы, паслугі), вырабленыя ў краіне, за выключэннем аўтатранспартных сродкаў. Таксама новыя правілы распаўсюджваюцца на дагаворы лізінгу, прадметам лізінгу па якіх з’яўляюцца названыя тавары.
Акрамя таго, з 10 да 20 базавых велічынь павялічваецца максімальная сума мікрапазыкі пад залог рухомай маёмасці, пры прадастаўленні якой мікрафінансавыя арганізацыі маюць права не разлічваць паказчык даўгавой нагрузкі пазычальніка.
Прынятыя змяненні накіраваны на павышэнне даступнасці названых відаў фінансавання, адзначылі ў Нацбанку.