Як растлумачылі ў фінансавай установе, найбольш прыбытковымі былі дэпазіты з тэрмінам вяртання ад аднаго да двух гадоў: сярэдняя працэнтная стаўка па іх склалася на ўзроўні 14,8 % гадавых.
— У цэлым сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах насельніцтва ў беларускіх рублях склала 12,2 % гадавых, — адзначылі ў Нацбанку.
Тут дадалі, што сярэдняя працэнтная стаўка па новых рынкавых крэдытах (за перыяд карыстання без умоў растэрміноўкі), прадастаўленых банкамі юрыдычным асобам у нацвалюце, склала ў снежні 11,7 % гадавых, фізічным асобам — 14,2 % гадавых.
Варта сказаць, што сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых укладах фізічных асоб больш за год перавысіла ўзровень інфляцыі ў краіне больш чым у два разы. Нагадаем, што па выніках 2025-га яна склала 6,8 %.
Дарэчы, тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх банках на 1 студзеня 2026 года складалі 15,2 мільярда рублёў. За снежань яны павялічыліся на 477,1 мільёна рублёў, або на 3,3 %.
У цэлым з пачатку года дэпазіты насельніцтва ў банках выраслі амаль на 4,3 мільярда рублёў, або на 39,5 %.