Top.Mail.Ru

Нацбанк у чэрвені плануе разгледзець пытанне зніжэння стаўкі рэфінансавання ў Беларусі

Нацбанк у чэрвені плануе разгледзець пытанне зніжэння стаўкі рэфінансавання ў Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын, паведаміла БелТА.


На пасяджэнні праўлення разгледжаны вынікі грашова-крэдытнай палітыкі ў I квартале гэтага года. Як адзначыў Дзмітрый Мурын, у краіне назіраецца пазітыўная дынаміка запаволення інфляцыі, што дае дадатковыя аргументы ў бок паніжэння працэнтных ставак на рынку.



«Плюс мы бачым, што фундаментальныя эканамічныя фактары, якія раней аказвалі моцнае праінфляцыйнае ўздзеянне ўнутры краіны і з-за мяжы (перш за ўсё імпартаваная інфляцыя), паступова слабеюць. Усё гэта павышае верагоднасць таго, што ў бліжэйшыя месяцы на разгляд праўлення будзе выносіцца пытанне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання», — растлумачыў Дзмітрый Мурын.

Як адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення, хутчэй за ўсё, будуць разглядацца варыянты зніжэння стаўкі рэфінансавання на 25 (0,25%) або 50 (0,5%) базісных пунктаў. Такое рашэнне дасць дадатковы імпульс для зніжэння працэнтных ставак на крэдытна-дэпазітным рынку.

«Мы і цяпер назіраем плаўную дынаміку на зніжэнне ставак, перш за ўсё па крэдытах для юрыдычных асоб», — дадаў Дзмітрый Мурын.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю