Top.Mail.Ru

Нацбанк выпусціць у абарачэнне 25 найменняў памятных манет

Як удакладніла прэс-служба рэгулятара, пастановай Праўлення Нацыянальнага банка зацверджаны пералік памятных манет і памятных банкнот, якія плануюцца да выпуску ў абарачэнне ў 2025 годзе.


Памятныя манеты і банкноты плануецца выпусціць у абарачэнне з нагоды святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выпуск памятных манет таксама будзе прысвечаны іншым юбілейным датам: 900-годдзе Полацкага жаночага манастыра і 100-годдзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

У мэтах папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі плануецца выпуск памятных банкнот «Слуцкія паясы». Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія адлюстроўваюцца на памятных манетах, будзе працягнута: «Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур», «Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку», «Гульні» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Піліпка-сынок» серыі «Беларускія народныя казкі», «Рубель» серыі «Грошы Вялікага Княства Літоўскага», «Кітайскі каляндар», «Тарпан» серыі «Коні», «Зіма» серыі «Поры года», «Возера Нарач» серыі «Таямніца беларускіх вод», «Дажынкі» серыі «Святы і абрады беларусаў», «Шахматы», «Міласэрнасць» серыі «Беларуская ўласцівасць», «Пярун» серыі «Міфалогія славян», «Самазвал», «Грузавік», «Цягач», «Трактар», «Тралейбус», «Камбайн» серыі «Гісторыя беларускага машынабудавання».

Акрамя таго, на 2025 год перанесены выпуск шэрагу памятных манет, якія планаваліся да выпуску ў мінулым годзе. Гэта: «Варона шэрая» серыі «Птушка года», «Старадарожскі касцюм» серыі «Беларускі народны касцюм», «Былінка і верабей» серыі «Беларускія народныя казкі», «Загадкі» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Бацька» серыі «Дрэва жыцця», а таксама манеты серыі «Гісторыя Беларускай чыгункі. Цягнікі»: «Паравоз», «Цеплавоз», «Электравоз», «Дызель-цягнік», «Электрацягнік».

Загаловак у газеце: 80-годдзе перамогі і не толькі...

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю