Top.Mail.Ru
241

Нацыянальна-культурныя аб’яднанні далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»

У Сацыяльна-педагагічным цэнтры Фрунзенскага раёна пабывалі незвычайныя госці. Выхаванцам прытулку, які знаходзіцца пры цэнтры, яны падарылі навагоднія прыгоды з песнямі і танцамі розных народаў. 


Святочныя нумары ў рамках акцыі «Нашы дзеці» былі падрыхтаваны апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і творчымі калектывамі нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Падчас канцэрту маленькія гледачы змаглі пазнаёміцца з музыкай і танцамі чувашоў, украінцаў, палякаў, малдаван, пабываць у загадкавай Карэі і ў сонечнай Арменіі. Госці вадзілі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі карагод, дарылі малым салодкія падарункі. 

Прадстаўнікі дыяспар ужо не першы год прыязджаюць з дабрачыннымі канцэртамі ў прытулак, і прызнаюцца, што выхаванцы для іх сапраўды сталі «нашымі дзецьмі». Дарэчы, гэта не адзіная дзіцячая ўстанова, з якой апарат Упаўнаважанага і нацыянальна-культурныя аб’яднанні падтрымліваюць сяброўскія сувязі. У снежні творчы шматнацыянальны дэсант ужо паспеў пабываць з канцэртам у Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Чытайце таксама: Марафон дабра, цудаў і чараўніцтва. У Беларусі далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю