Top.Mail.Ru

Нацыянальнае кадастравае агенцтва пашырыла геаграфію сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі кватэр

Нацыянальнае кадастравае агенцтва пашырыла геаграфію сэрвісу аўтаматычнай ацэнкі кватэр, паведамляе БелТА.


Цяпер сэрвіс ацэнкі даступны не толькі для Мінска, але і для ўсіх абласных гарадоў. «Гэта важны крок да празрыстасці рынку нерухомай маёмасці для амаль 4 млн жыхароў, якія пражываюць у сталіцы і абласных цэнтрах», — падкрэслілі ў камітэце.

Дастаткова ўвесці адрас і характарыстыкі кватэры — сістэма аўтаматычна вызначыць параметры дома, зробіць разлік і сфарміруе падрабязную аналітычную справаздачу.

«Хутка, проста, без лішніх званкоў і чэргаў, — звярнулі ўвагу ў камітэце. — Абноўлены, зручны дызайн інтэрфэйсу — стала больш проста і прыемна карыстацца».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю