Top.Mail.Ru
345

Нацыянальная бібліятэка правядзе тыдзень кінапаказаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі з 5 па 8 мая

«Тыдзень кінапаказаў: з калекцыі «Беларусьфільма», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 5 па 8 мая, паведамляе «Минск-Новости» са спасылкай на прэс-службу ўстановы.

У першы дзень гледачам пакажуць ваенна-патрыятычную драму «Час вярнуцца» (2024) рэжысёра Івана Паўлава.

У аўторак, 6 траўня, акцыю працягне кінакарціна, знятая вядомым кінарэжысёрам, народным артыстам Беларусі Міхаілам Пташуком, «У жніўні 44-га... » (2000).

Далей удзельнікаў чакае прагляд драмы «Вянок санетаў» (1976) Валерыя Рубінчыка.

Цыкл фільмаў 8 мая завершыць ваенная драма «Падрыў» (2022).

Паказ пройдзе ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306). Запісацца можна па тэлефоне: +375 (17) 293-27-53.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю