Top.Mail.Ru
126

Нацыянальны аэрапорт Мінск пацвердзіў гатоўнасць да работы ў вяснова-летні перыяд

Завяршылася штогадовая планавая падрыхтоўка Нацыянальнага аэрапорта Мінск да работы ў вясенне-летні перыяд, паведамілі БелТА ў прэс-службе аэрапорта.



Аэрадром Мінск-2, аэрадромы філіялаў Орша і Магілёў, будынкі і збудаванні прадпрыемства падрыхтаваны да работы. Праведзена таксама сезоннае абслугоўванне сродкаў радыётэхнічнага забеспячэння палётаў і святлосігнальнага абсталявання, транспартных сродкаў, спецмашын, сродкаў наземнага абслугоўвання паветраных суднаў. Праверана падрыхтоўка да эксплуатацыі пажарнай тэхнікі, абсталявання і рыштунку, сродкаў пошуку і ратавання.

Работнікі структурных падраздзяленняў і філіялаў аэрапорта прайшлі дадатковае тэарэтычнае і практычнае навучанне, паўторныя інструктажы і трэніроўкі, звязаныя з работай у наступны перыяд.

Па заключэнні спецыяльнай камісіі, мерапрыемствы, намечаныя комплексным планам падрыхтоўкі да работы ў вясенне-летні перыяд, выкананы. Службы аэрапорта і філіялы прадэманстравалі гатоўнасць да будучага сезона.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю