Top.Mail.Ru
150

Нацыянальны атлас Беларусі цяпер даступны ў электронным фармаце

Упершыню Нацыянальны атлас Беларусі даступны для агульнага карыстання ў электронным фармаце PDF. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было. Цяпер любы ахвотны можа адкрыць атлас у інтэрнэце, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў», — расказалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, Гран-пры «Трыумф» 64-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» атрымала выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» (РУП «Белкартаграфія»), абноўленае і дапоўненае. Атлас складаецца з 20 раздзелаў, якія даюць поўнае ўяўленне аб беларускай дзяржаве: гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, беларускіх гаворках. Гэта ўнікальная работа, над якой працавалі з 2022 года больш як 400 спецыялістамі з розных галін навукі і практыкі. Над выданнем працавалі прадстаўнікі больш як 50 дзяржаўных арганізацый.

Чытайце таксама: Завяршаецца галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю