Top.Mail.Ru
226

Нацыянальны банк з 20 жніўня 2025 года выпускае ў абарачэнне новыя памятныя манеты

«Былінка і верабей» серыі «Беларускія народныя казкі», а таксама памятныя манеты «Загадкі» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор».



Што датычыцца манет «Былінка і верабей», плануецца выпусціць сярэбраную наміналам 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50 мм, тыражом 2 тысячы штук, а таксама медна-нікелевую наміналам 1 рубель, масай 49 г, дыяметрам 50 мм, тыражом 5 тысяч штук. На аверсе манеты ў цэнтры — стылізаваная выява па матывах беларускага фальклору. На рэверсе ў цэнтры — стылізаваная выява вераб’я, па крузе — выявы казачных персанажаў і прадметаў, у цэнтры ўнізе — надпіс «Былінка і верабей».

Памятныя манеты «Загадкі» плануюць выпусціць у наступным фармаце: сярэбраную наміналам 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 2 тысячы штук, а медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 26,6 г, дыяметрам 37 мм, тыражом 5 тыс. штук. На аверсе ў цэнтры — стылізаваная выява быка і сілуэты авечак. На рэверсе ў цэнтры — стылізаваныя выявы авечак, парасткаў гароху і гарошын, якія сімвалізуюць зоркі, унізе — выява быка, справа ўверсе — Ярох (персанаж з загадкі), справа ўнізе — надпіс «Загадка».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю