Top.Mail.Ru

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за сваю краіну і прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю