Апошнім клубам 39-гадовага Джэфа Плата была фінская «Тапара», у складзе якой ён выйграў першынство краіны і Лігу чэмпіёнаў. Павесіўшы канькі на цвік, ён стаў трэнерам па развіцці ў моладзевай (U20) камандзе «Тапары», паведамляе «Smartpress».
Плат, які вырас у Таронта ў 2008-14 гадах абараняў колеры мінскага «Дынама», прычым быў адным з лідараў каманды. Акрамя таго, у КХЛ ён выступаў за ЦСКА, «Лакаматыў», «Аўтамабіліст» і «Салават Юлаеў».
У 2012 годзе Плат атрымаў беларускае грамадзянства, пасля чаго пачаў выступаць за зборную нашай краіны. Яе колеры ён абараняў на пяці чэмпіянатах свету і дзвюх алімпійскіх кваліфікацыях. Па выніках сезона-2018/19 Джэф быў прызнаны лепшым хакеістам Беларусі.