Top.Mail.Ru
198

Навагодні баль пройдзе ў Вялікім тэатры ў ноч з 13 на 14 студзеня

17-ы раз у Вялікім тэатры Беларусі ў ноч на стары Новы год — з 13 на 14 студзеня — пройдзе баль, паведамляе БелТА.


У гэтым годзе тэма балю — Час. Гледачоў чакае філасофская, містычная, шматгранная гісторыя пра стваральны Час як пачатак усяго існага, пра тое, што вызначае мінулае, сучаснае і будучае. «Нас чакае атмасфера мігатлівых агнёў, сустрэча з нечаканымі героямі і неверагоднымі персанажамі», — адзначыла рэжысёр Юльяна Шырмо.

Па традыцыі адбудуцца два пастановачныя балі — баль-адкрыццё (баль-містэрыя) — урачысты, поўны велічы і вытанчанасці, і другі — баль-міракль. У гэты вечар няцяжка будзе сустрэць маленькіх духаў часу, пакінуць уласны радок у «партытуры вечнасці», пагаварыць пра этыкет з прынцэсай Турандот ці ўзяць ўрок вакалу ў Прывіда оперы...

Для тых, хто не ўдзельнічае ў абавязковай танцавальнай праграме, прадугледжаны майстар-класы па класічным танцы, этыкеце, вакале і многае іншае.

У свяце прымуць удзел усе калектывы тэатра: артысты оперы і балета, аркестра, хору, міманса, юныя таленты дзіцячай студыі.

Пры падборы ўбораў гледачоў просяць натхніцца тэмай вечара. Маскі, нібыта сатканыя з ценяў мінулага, пальчаткі з ўзорамі, якія паўтараюць мінутныя стрэлкі, капялюшыкі, увянчаныя мініяцюрнымі пясочнымі гадзіннікамі, або брошкі ў выглядзе цыферблатаў — усё гэта можа стаць дэталлю касцюма.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю