Гасцей у дарозе будуць суправаджаць героі любімых казак. На лясной паляне станцыі Сасновы Бор арганізуюць навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, персанажамі вядомых мультфільмаў.
Павандраваць у святочна ўпрыгожаных вагонах «Навагодняга экспрэса» можна будзе 24-31 снежня, а таксама 1-4 і 7 студзеня. «У гэтыя дні саставы цягніка зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць падарожжа — 1 гадзіна 20 хвілін», — удакладнілі ў прэс-цэнтры.
Напрыклад, 24, 30 снежня і 1 студзеня адправіцца ў госці да Дзеда Мароза на «Навагоднім экспрэсе» можна будзе ў 14.20 і 16.00, 29 і 31 снежня — у 11.00 і 12.40, 25-28 снежня, 2-4 і 7 студзеня — у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.
Усе ахвотныя змогуць паспрабаваць сябе ў ролі машыніста дзякуючы гульнявому модулю, устаноўленаму ў зале чакання на станцыі Заслонава. Ён уяўляе сабой сапраўднае працоўнае месца, дзе на панэлі размешчана сістэма кіравання, а на вокнах-экранах паказваецца рух па ўчастку чыгункі.